Венкатраман Рамакрышнан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Венкатраман Рамакрышнан
Remove ads

Венкатраман Рамакрышнан (там.: வெங்கடராமன் ராமகிருஷ்ணன்; англ.: Venkatraman Ramakrishnan; нар. 1952[1], Chidambaram[d], Мадрас[d][2]) — амерыканскі і брытанскі вучоны-біяхімік індыйскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2009 года сумесна з Томасам Стэйцэм і Адай Ёнат «за даследаванні структуры і функцыі рыбасомы»[15].

Хуткія факты Венкатраман Рамакрышнан, Дата нараджэння ...

Рыцар-бакалаўр з 2012 года. З 2015 па 2020 год з’яўляўся прэзідэнтам Лонданскага каралеўскага таварыства (член з 2003 года)[16], член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2004)[17], Леапальдзіны (2010) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2020[18]), замежны член Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (2009).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Чыдамбарам, штат Тамілнад, Індыя[19] у сям’і вучоных-біяхімікаў. Ва ўзросце трох гадоў пераехаў з сям’ёй у Вадодара, штат Гуджарат, дзе яго бацькі працавалі ў мясцовым універсітэце. Адукацыю атрымаў у сярэдняй школе пры манастыры Ісуса і Марыі і затым у тым жа універсітэце, атрымаўшы ступень бакалаўра ў 1971 годзе, хоць раней беспаспяхова спрабаваў паступіць у Індыйскі інстытут тэхналогіі і хрысціянскі Медыцынскі каледж[20].

У 1971—1976 гадах працягваў навучанне ў ЗША, атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы ва Універсітэце Агая[21][22], а затым яшчэ два гады вывучаў біялогію ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега[23].

З рыбасомамі пачаў працаваць у якасці пастдоку Пітэра Мура ў Ельскім універсітэце[24]. Пасля заканчэння стажыроўкі не змог знайсці працу ў штаце прыкладна 50 амерыканскіх універсітэтаў, куды падаваў заявы[20], і паступіў у штат Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі, дзе працягваў вывучаць рыбасомы ў 1983—1995 гадах. У 1995 годзе атрымаў месца прафесара біяхіміі ва Універсітэце Юты, а з 1999 года працуе ў лабараторыі малекулярнай біялогіі ў Кембрыджскім універсітэце, дзе раней пабываў з рабочым візітам у 1991—1992 гадах.

Член Еўрапейскай арганізацыі малекульнай біялогіі з 2002 года.

Remove ads

Узнагароды

• Стыпендыя Гуггенхайма (1991)[25]
• Louis-Jeantet Prize for Medicine[en] (2007)
• Datta Lectureship and Medal[en], Федэрацыя еўрапейскіх біяхімічных таварыстваў (2007)
• Heatley Medal[en] Біяхімічнага таварыства Вялікабрытаніі (2008)
• Нобелеўская прэмія па хіміі (2009)
• Падме Вібхушан (2010)
• Лекцыя імя Бернала, Біркбек-каледж (2015)
• Golden Plate Award[en], Academy of Achievement[en] (2017)

Зноскі

1. Venkatraman Ramakrishnan // Munzinger Personen

2. 2 Americans, Israeli share Nobel Prize in chemistry // Los Angeles TimesEl Segundo: 2009. — ISSN 0458-3035; 2165-1736

3. Cambridge scientist scoops Nobel Prize for Chemistry // The Daily Telegraph / C. EvansLondon: 2009. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805

4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

5. Venki Ramakrishnan - mrc LABORATORY // The Salt Lake TribuneSalt Lake City: 2009. — ISSN 0746-3502; 2766-3868 Праверана 27 жніўня 2021.

6. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.

7. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.

8. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.

9. MSU diary with sadhus as inventors brings disrepute to India: Ex-student, Nobel Laureate // The Indian Express — 2017. Праверана 8 кастрычніка 2018.

10. Nobel Prize 2017: Know where India’s Nobel laureates studied // The Indian Express — 2017. Праверана 8 кастрычніка 2018.

11. The Nobel Prize in Chemistry 2009 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2009.
12. Common root: Tamil Nadu gets its third laureate. Times of India. 8 October 2009.
13. Venkatraman Ramakrishnan: A profile. Times of India. 2009-10-07. Праверана 2009-10-07.
14. FACTBOX: Nobel chemistry prize – Who are the winners?. 2009-10-07. Праверана 2009-10-07.
15. Profile: Dr Venkatraman Ramakrishnan. Indian Express. 7 October 2009. Праверана 2009-10-07.
16. Venki Ramakrishnan Home Page(недаступная спасылка). Laboratory of Molecular Biology. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2011. Праверана 22 лістапада 2021.
17. John Simon Guggenheim Foundation. Venkatraman Ramakrishnan (англ.)(недаступная спасылка). gf.org. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2019. Праверана 22 лістапада 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads