Воўпаўскае вадасховішча

вадасховішча ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́ўпаўскае[1] — вадасховішча ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, каля вёскі Кавалі.

Хуткія факты Воўпаўскае, Размяшчэнне ...

Створана ў 1955 годзе плацінай Воўпенскай ГЭС на рацэ Рось, за 250 м ніжэй месца ўпадзення ў яе ракі Ваўпянка. Плошча воднай паверхні вадасховішча складае 1,26 км². Даўжыня 5,6 км, найбольшая шырыня 0,85 км, даўжыня берагавой лініі каля 18 км. Найбольшая глыбіня складае 5,4 м, сярэдняя — 1,8 м. Плошча вадазбору 1170 км². Ваганні ўзроўню вады да 0,5 м. Катлавіна вадасховішча знаходзіцца ў далінах рэк Рось і Ваўпянка. Берагавая лінія слабазвілістая, утварае 2 залівы. Берагі абрывістыя. Заходнія берагі дасягаюць вышыні 4 м, паўднёвыя — 1,2—2 м. Дно пясчанае і ілістае. Вадасховішча праточнае.

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads