Вуліца Дружбы (Наваполацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Дружбы (трансліт.: vulica Družby, руск.: улица Дружбы) — вуліца ў цэнтральнай частцы Наваполацка.
Remove ads
Апісанне
Размешчана ў цэнтральнай частцы горада (паміж 4-м і 5-м мікрараёнамі, з аднаго боку, і 6-м мікрараёнам з другога) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Якуба Коласа да вуліцы Камсамольскай. Працягласць вуліцы складае каля 1 км, шырыня — па адной паласе ў кожны бок. Узнікла ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў у выніку актыўнага жыллёвага будаўніцтва і хуткага пашырэння гарадской мяжы на паўднёвы ўсход. Забудова тыповая, пераважна панэльная, у 5-9 паверхаў. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае.
Remove ads
Забудова
- гімназія № 2
- школа № 7
- школа № 8
- яслі-сад № 3
- школа мастацтваў № 1 (музычная школа)
- банк
- аптэка
- суд
- гандлёвыя аб’екты
- № 11 — былое кафэ «Буслы» (архітэктар А. Караткоў)[1].
Гл. таксама
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads