Вітольд Гажыч
1841—1864 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вітольд Гажыч (польск.: Witold Gażycz; 4 красавіка 1843 — 1864) — дзяржаўны службовец.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Гажычаў (Гажыцаў) харвацкага або венгерскага паходжання. Нарадзіўся 4 красавіка 1843 г. у Сегенеўшчыне ў сям’і Ежы Гажыча, павятовага маршалка брэсцкага, і Канстанцыі з Якубоўскіх[1].
Скончыў Варшаўскую гімназію і ў 1861 г. з’ехаў у Санкт-Пецярбург, дзе стаў вольным слухачом імператарскага ўніверсітэта. У час вучобы прымаў актыўны ўдзел у працы польскай студэнцкай арганізацыі «Ogół», галоўнай мэтай якой была дапамога бедным студэнтам-палякам. Тады ж Вітольд пазнаёміўся з Канстанцінам Каліноўскім, які разам з Э. Вярыгам, І. Здановічам, Ф. Зянковічам, Ю. Юндзілам, І. Ямантам належаў да кіруючай групы «Ogóła». Арганізацыя ў той час была падзелена на тры партыі: «белыя», «умераныя» і «чырвоныя». Сам Гажыч належаў да партыі ўмераных. У Пецярбургскім універсітэце брэсцкі шляхціц правучыўся нядоўга і неўзабаве працягнуў сваю адукацыю ў Парыжы[1].
З пачаткам паўстання 1863 года ён вярнуўся на радзіму, дзе быў прызначаны рэвалюцыйным камісарам Лідскага павета. У жніўні 1863 г. Вітольд Гажыч быў арыштаваны царскімі ўладамі. 14 жніўня 1863 г. арыштаваны Вітольд даў у Вільні сведчанні следчаму Яўрэінаву пра студэнцкія арганізацыі ў Пецярбургскім універсітэце. Гэтых сведчанні маюць вялікае значэнне для вывучэння рэвалюцыйнай дзейнасці Канстанціна Каліноўскага. Вітольд Гажыч асуджаны да 20 гадоў катаргі. Памёр у пачатку 1864 г. у Маскве па дарозе на катаргу[1].
Remove ads
Зноскі
- Александр Ильин, Елена Игнатюк. Повстанцы Гажичи
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads