Гарэніцкае вадасховішча
вадасховішча ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарэ́ніцкае — вадасховішча ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Клява, за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Беразіно, паміж вёскамі Косаўка і Гарэнічы.
Вадасховішча створана ў 1951 годзе плацінай на рацэ Клява (прыток Бярэзіны) каля вёскі Гарэнічы. Рэканструявана ў 1972 годзе. Плошча паверхні 1,08 км². Даўжыня 6 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 15 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя 1,15 м. Аб’ём вады 1,24 млн м³. Плошча вадазбору 480[1] км². Сярэдні шматгадовы сцёк 94 млн м³. Левы бераг вадасховішча спадзісты. Правы больш стромкі, вышынёй 1,5—2,5 м. Дно пясчанае, каля плаціны і ў сярэдняй частцы ілістае, у верхняй частцы тарфяністае[1]. Вадасховішча праточнае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1—1,5[1] м. Вадасховішча зарастае ў вярхоўі і каля берагоў (аер, рагоз вузкалісты, драсён земнаводны, рдзесты[1]).
Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі і ў якасці зоны адпачынку.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads