Гаўрыла Іванавіч Танфільеў
батанік, географ, глебазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўрыла Іванавіч Танфі́льеў[7] (руск.: Гавриил Иванович Танфильев; 22 лютага (6 сакавіка) 1857 — 4 верасня 1928) — расійскі вучоны, географ, батанік, глебазнавец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Рэвель (сучасны Талін). У 1876 годзе скончыў Рэвельскую класічную гімназію, у1883 годзе — натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Вучань А. М. Бекетава і В. В. Дакучаева. З 1885 года працаваў ў дэпартаменце земляробства Міністэрства дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі, прымаў удзел у экспедыцыях па краіне. У 1894—1904 гадах Г. І. Танфільеў прыват-дацэнт у Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Адначасова ў 1895—1904 гадах працаваў у Пецярбургскім батанічным садзе, з 1899 года яго галоўны батанік. У 1895 годзе абараніў у Санкт-Пецярбургскім універсітэце магістарскую дысертацыю «Пределы лесов на юге России»[8].
З 1905 года Г. І. Танфільеў у Адэсе. Прафесар геаграфіі фізіка-матэматычнага факультэта Наварасійскага універсітэта, у 1918—1926 гадах загадчык аддзела прыродазнаўча-гістарычных даследаванняў Адэскай абласной сельскагаспадарчай станцыі[8]. У 1912 годзе ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Пределы лесов в полярной России по исследованиям в тундре тиманских самоедов»[8]. У 1918—1928 гадах Г. І. Танфільеў працаваў у Адэскім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1923—1928 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры геаграфіі і геалогіі Адэскага інстытута народнай адукацыі[8].
Памёр Г. І. Танфільеў 4 верасня 1928 года ў Адэсе.
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці Г. І. Танфільева ў галіне геаграфіі тундраў, балот і стэпаў, занальнасці расліннага покрыва. Займаўся вывучэннем балот і тарфянікаў Палесся і Еўрапейскай часткі Расіі і ўпершыню прапанаваў іх класіфікацыю (1897, усёй Расіі ў 1903), вывучэннем мораў СССР[7], праблемамі меліярацыі, даследаваннем складу глеб, узаемаадносінамі глебы і расліннасці. Развіваў ідэі В. В. Дакучаева аб прыродных зонах[7].
Сярод асноўных прац Г. І. Танфільева:
- Болота и торфяники Полесья. — СПб., 1895;
- Главнейшие черты растительности России. — СПб., 1902;
- География России. Кн. 1—4. — Одесса, 1916—1924;
- Очерк географии и истории главнейших культурных растений. — Одесса, 1923;
- Моря — Каспийское, Черное, Балтийское, Ледовитое, Сибирское и Восточный океан : история исследования, морфометрия, гидрология, биология. — М. ; Л. : Огиз, Гос. науч.-техн. изд-во, 1931. — 246 с.
З 1888 года Г. І. Танфільеў займаў пасаду сакратара Глебавай камісіі Вольнага эканамічнага таварыства, з 1899 года стаў яе старшынёй. У 1911 годзе быў абраны прэзідэнтам Наварасійскага таварыства прыродазнаўцаў.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Ганаровы член Маскоўскага універсітэта і Уладзімірскага таварыства аматараў прыродазнаўства[9]
- Вялікі залаты медаль Сусветнай выстаўкі (Парыж, 1900)[8]
- Залаты медаль імя П. П. Сямёнава-Цян-Шанскага (1908)[8]
- Вялікі залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства (1926)[8]
Памяць
- Імем Г. І. Танфільева названа вуліца ў Адэсе.
- Востраў Танфільева ў Ахоцкім моры ў Малой градзе Курыльскіх астравоў[10].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads