Генадзь Пятровіч Рылоў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Пятровіч Рыло́ў[1] (7 жніўня 1936 — 2001) — вучоны ў галіне пладаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1996), Ганаровы садавод Украіны (1990)[1].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Куцаўшчына Слуцкай акругі БССР. Скончыў школу і Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў у Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук БССР. З 1962 года працаваў у Гродзенскай абласной доследнай станцыі[1]. У 1965 годзе скончыў Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнай адукацыі, у 1987 годзе Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію[1]. У 1976—2001 гадах выкладаў у ПТВ-198 у Шчучыне.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па памалогіі і крытэрыях біялагічнай ацэнкі сартоў, селекцыі і інтрадукцыі пладовых і ягадных культур, тэхналогіі стварэння і догляду садоў. Стваральнік буйнейшага ў Беларусі памалагічнага сада ў вёсцы Руткевічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Напісаў больш за 400 навуковых прац і апублікаваў 22 кнігі[2].

Сярод апублікаванага:

  • Путешествие за сортом. — М., 1987 (разам з І. В. Сцеркіным);
  • Груша в Белоруссии. — Мн., 1991;
  • Саженцы для дачников. (Саженцы вырастим сами). — Мн.: Оракул, 1994 (разам з А. І. Макарэвічам);
  • Яблоня в вашем саду. — Мн., 1998.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads