Гладун мнагашлюбны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гладун мнагашлюбны
Remove ads

Гладу́н мнагашлюбны[1][2][3] (Herniaria polygama) — від кветкавых раслін роду Гладун (Herniaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae)

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая[1] травяністая расліна 5—25 см вышынёй, з моцным пахам. Лісце голае. Чашалісцікі даўгаватыя, унізе з доўгімі кручкаватымі валасінкамі[3]. Расліна апушана. Сцёблы разгалістыя. Хвосцікі кароткія; ліставая пласцінка даўгавата-эліптычная, 3—10 × 1—3 мм, верхавінка тупая. Шчыльнае суквецце (6) 10—12 або больш кветкавае. Кветкі 1,4—1,5 (1,7) мм. Чашалісцікі ланцэтныя, прыкладна 1,5 × 0,5 мм, знізу калматыя, верхавінкі вострыя. Тычынак 4, карацей чашалісцікаў. Сямянка яйкападобная[4].

Remove ads

Распаўсюджанне

Расліны распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе і на ўсход да паўночна-заходняга Кітая. Расце на папарах (асабліва на пясчанай глебе). на аблогах, каля дарог. На тэрыторыі Украіны від расце на адкрытых месцах, у сасновых лясах — на Палессі, зрэдку; у лесастэпе і на поўначы стэпу, спарадычна[3].

Цвіце ў маі—ліпені, плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 72, 73. (руск.) (укр.)
  4. efloras.org. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads