Джошуа Рэйналдс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джошуа Рэйналдс
Remove ads

Джошуа Рэ́йналдс, Рэйнальдс (англ.: Joshua Reynolds; 16 ліпеня 1723, Плімптан, Вялікабрытанія — 23 лютага 1792) — англійскі жывапісец, тэарэтык мастацтва. Адзін з лідараў англійскага партрэта XVIII ст. Арганізатар Брытанскай акадэміі мастацтваў.

Хуткія факты Сэр Джошуа Рэйнальдс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

У 1740—1743 гг. вучыўся ў Лондане ў Т. Хадсана. Вывучаў творы Рэмбранта, Рубенса, венецыянскі жывапіс XVI ст. Працаваў у Дэваншыры і Лондане. З 1748 года галоўны мастак караля. У 1749—1752 гг. вандраваў па Еўропе.

Дзейнасць сэра Д. Рэйналдса адыграла важную ролю ў культурным жыцці Англіі. Ён быў першым прэзідэнтам Брытанскай акадэміі мастацтваў і заставаўся на гэтай пасадзе да канца сваіх дзён. Прамовы, з якімі мастак выступаў раз у два гады на ўрачыстых пасяджэннях у акадэміі, ператвараліся ў сапраўдныя трактаты-маніфесты, дзе паслядоўна разглядаліся пытанні эстэтыкі, тэорыі мастацтва, майстэрства. У доме Д. Рэйналдса бывалі буйныя палітычныя дзеячы, пісьменнікі, акцёры, вучоныя, военачальнікі. Таму героямі большасці яго твораў станавіліся прадстаўнікі вышэйшых колаў тагачаснага грамадства.

Remove ads

Творчасць

Thumb
«Сара Сіданс як муза трагедыі» (1784)

Д. Рэйналдс пераасэнсаваў традыцыі барока[9]. Ён будаваў складаныя кампазіцыі, часта звяртаўся да сюжэтнай завязкі, уводзіў у выявы багатае акружэнне, шматлікія дэталі[10].

Самы плённы перыяд дзейнасці Д. Рэйналдса пачаўся з 1760-ых г. У той час ён напісаў партрэты пісьменніка Стэрнг (1760), герцагіні Гамільтон-Арджыл (1760), Нэлі о'Брайн (1762), «Гарыка паміж музамі трагедыі і камедыі» (1760—1761), лорда Хітфілда (1787). Але найбольш значным творам з'яўляецца партрэт славутай англійскай актрысы — «Сара Сіданс як муза трагедыі» (1784). Яго пабудова вызначаецца тонкім кампазіцыйным разлікам, заснаваным на кантрасце цёмнага фону і выхапленай з цемры, ярка асветленай постаці актрысы. Сара Сіданс паказана ў адной з роляў, у акружэнні алегарычных фігур Злачынства і Пакарання. Спалучэнне ўмоўнага і рэальнага стварае той адзіна магчымы настрой, які дазваляе зразумець, што гэта партрэт драматычнай актрысы.[10]

У 1770—1780-ых г. Д. Рэйналдс звяртаўся да сюжэтных кампазіцый — гістарычных і міфалагічных сцэн. Так, па заказу Кацярыны II ён напісаў у 1788 годзе палатно «Немаўля Геракл, які ўдушае змей», што павінна было сімвалізаваць магутнасць Расійскай імперыі. Падобны заказ быў атрыманы і ад князя Р. Пацёмкіна. Але ў дадзеным выпадку быў абраны гістарычны сюжэт, дзе расказана, як палкаводзец Сцыпіён Афрыканскі вярнуў дачку пераможанага ім цара яе жаніху.

У гэты ж час мастак стварыў карціну «Венера і Амур» (1788). Сваіх персанажаў мастак пісаў з канкрэтных людзей. Напрыклад, у паказанай побач з калыскай і немаўлём Гераклам жанчыне ўгадваюцца рысы Сары Сіданс, а ў Венеры — вядомай прыгажуні натуршчыцы Эмы Лаён.

У тэарэтычных работах выказаў нарматыўна-класіцыстычныя погляды на прыроду мастацтва[9].

Remove ads

Гл. таксама

• Таварыства дылетантаў

Зноскі

1. Joshua Reynolds

2. Joshua Reynolds // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Union List of Artist Names

4. RKDartists

5. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.

6. Kindred Britain

7. Lundy D. R. The Peerage

8. Я. Шунейка (2001)
9. Б. Лазука (2010)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads