Дылма Русеф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дылма Русеф
Remove ads

Ды́лма Ва́на Русе́ф (парт.: Dilma Vana Rousseff; 14 снежня 1947, Белу-Арызонты) — бразільскі эканаміст і палітык, якая займала пасаду прэзідэнта Бразіліі з 2011 года да імпічменту і зняцця з пасады 31 жніўня 2016 года. Стала першай жанчынай, абранай на гэтую пасаду. Да гэтага, 3 2005 да 2010 года, узначальвала адміністрацыю прэзідэнта Луіса Інасіу Лулы да Сілвы.

Хуткія факты Дылма Вана Русеф, 36-ы прэзідэнт Бразіліі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і балгарскага эмігранта і расла ва ўмовах сярэдняга класу ў Белу-Арызонты. У юнацтве стала прытрымлівацца сацыялістычных поглядаў і падчас дзяржаўнага перавароту 1964 года далучылася да левых і марксісцкіх гарадскіх партызанскіх атрадаў, якія змагаліся супраць ваеннай дыктатуры, у выніку чаго была захоплена, падвергнута катаванням і асуджана да турэмнага зняволення з 1970 да 1972 года.

Пасля вызвалення перабудавала сваё жыццё ў Порту-Алегры з Карласам Араухам, які быў яе мужам на працягу 30 гадоў. Абодва ўдзельнічалі ў заснаванні Дэмакратычнай рабочай партыі ў Рыу-Гранды-ду-Сул і прымалі ўдзел ў некалькіх выбарчых кампаніях партыі. Займала пасады сакратара казначэйства горада Порту-Алегры, а пазней міністра энергетыкі штата Рыу-Гранды-ду-Сул. У 2000 годзе пасля ўнутранай спрэчкі ў адміністрацыі Алівіі Дутры пакінула Дэмакратычную рабочую партыю і прыядналася да Партыі рабочых.

У 2002 годзе ўвайшла ў склад камітэта адказнага за энергетычную палітыку кандыдата ў прэзідэнты Луіса Інасіу Лулы да Сілвы, які пасля перамогі на выбарах прапанаваў ёй заняць пасаду міністра энергетыкі Бразіліі. У 2005 годзе, пасля палітычнага крызісу, які быў справакаваны скандалам Менсалаа і прывёў да адстаўкі кіраўніка адміністрацыі Хасэ Дырсэу, заняла яго пасаду і знаходзілася на ёй да 31 сакавіка 2010 года, калі стала балатавацца ў прэзідэнты. 31 кастрычніка 2010 года стала прэзідэнтам краіны, перамогшы на выбарах кандыдата ад Бразільскай сацыял-дэмакратычнай партыі Жазэ Серу, а 26 кастрычніка 2014 года была пераабраная на другі тэрмін, таксама перамогшы кандыдата ад сацыял-дэмакратаў Аэсію Невеса.

У канцы 2015 года супраць яе быў распачаты працэс імпічменту. Ёй былі прад’яўлены абвінавачванні ў парушэнні бюджэтнага заканадаўства. 3 снежня 2015 года імпічмент быў афіцыйна прыняты Палатай дэпутатаў, а 12 мая 2016 года Сенат часова прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта на 6 месяцаў да абвяшчэння вердыкту. Падчас перапынку віцэ-прэзідэнт Мішэл Тэмер стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта Бразіліі, а 31 жніўня 2016 года Сенат прагаласаваў на карысць імпічменту.

Remove ads

Зноскі

  1. Wallenfeldt J., Ray M. Dilma Rousseff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Dilma Vana Rousseff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1025989244 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  4. Самыя ўплывовыя жанчыны свету-2013: рэйтынг Forbes | Forbes.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013. Праверана 23 кастрычніка 2013.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads