Жарушнік лясны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жару́шнік лясны[1][2][3][4] (Rorippa sylvestris) — від кветкавых раслін з роду Жарушнік (Rorippa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—50 см. Сцябло звычайна разгалінаванае, прамастойнае або прыўзнятае. Лісце перыста-рассечанае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на чаранках. Пялёсткі кветак удвая даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — стручок даўжынёй 4—14 мм.
Распаўсюджанне і экалогія
Еўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі[5]. Інвазіўны від[6] у ЗША.
Расце па берагах вадаёмаў, вільготных і забалочаных месцах. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Святлолюбівая расліна, якая добра пераносіць цень. Гіграфіт, мезафіт, эўтроф[7].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
- Rorippa sylvestris Архівавана 11 лютага 2007. at The Herbarium of Louisiana State University
- Жерушник лесной — Rorippa sylvestris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads