Заліўное поле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заліўное поле, або чэк (англ.: Paddy field, яп.: 水田) — участак ворнай зямлі для вырошчвання рысу або паўводных культур, які заліваецца вадой і агароджаны валамі, што ўтрымліваюць гэтую ваду.


На заліўных палях вырошчваецца каля 90 % сусветнай прадукцыі рысу. Яны маюць перавагу над сухадольнымі палямі дзякуючы высокай ураджайнасці.
Заліўныя палі ствараюць на горных тэрасах і раўнінах. Яны з'яўляюцца тыповымі для краін Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, галоўнай сельскагаспадарчай культурай якіх з'яўляецца рыс — Японіі, Карэі, Кітая, В'етнама, Тайланда, М'янмы, Малайзіі, Лаоса, Філіпін, Непала, а таксама Індыі і Шры-Ланкі. У апошні час такія палі атрымалі распаўсюджванне ў Еўропе, у рэгіёнах, дзе вырошчваюць рыс, перш за ўсё ў Італіі і Паўднёвай Францыі.
Агульная плошча рысавых арашальных сістэм ва Украіне — каля 62 тысяч гектараў, у тым ліку ў Херсонскай вобласці — 17 тыс. га, у Адэскай вобласці — 13 тыс. га, у АР Крым — 32 тысячы гектараў[1].
Заліўныя рысавыя палі фармуюць экасістэму рыб, рэптылій, амфібій, насякомых, крабаў, птушак і дробных грызуноў. Некаторыя з іх ўжываюцца ў ежу сялянамі ў Азіі, як крыніца бялкоў (Lethocerus indicus[2], Pomacea canaliculata[3], Esanthelphusa[4]).
Remove ads
Заўвагі
Спасылка
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads