Зяновец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зяно́вец[2][3] (Cytisus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Біялагічнае апісанне
Лістападныя, зрэдку вечназялёныя кусты і кусцікі з прамастойнымі апушанымі парасткамі вышынёй да 3 м. Лісце чаргаванае, складанае (трайчастае), зрэдку простае, апушанае, на чаранках. Кветкі матыльковага тыпу, жаўтавата-белыя, зрэдку пурпуровыя ці ружаватыя, у пазухах лісця. Плод — струк.
Арэал і экалогія
Пашыраны ва ўмераных абласцях Еўропы (пераважна ў Міжземнамор’і), у Заходняй Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Палесся часцей трапляецца зяновец рускі (Chamaecytisus ruthenicus)[4], у заходняй — зяновец рэгенсбургскі (Cytisus ratisbonensis). Растуць у хваёвых лясах, на ўзлесках, пясчаных месцах.
Гаспадарчае значэнне
Лекавыя, меданосныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны[3]. Існуюць ядавітыя віды[3].
Віды
Род налічвае каля 40 відаў (73[5] віды). Сярод іх:
- Cytisus austriacus L. — Зяновец аўстрыйскі
- Cytisus elongatus Waldst. & Kit. — Зяновец падоўжаны
- Cytisus ratisbonensis Schaeff. — Зяновец рэгенсбурскі
Зноскі
- NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (Праверана 9 мая 2010)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- У некаторых класіфікацыях адносяць да іншага роду Chamaecytisus
- Cytisus Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads