Зімовы сад (Гомель)

Гомель From Wikipedia, the free encyclopedia

Зімовы сад (Гомель)map
Remove ads

Зімовы сад — помнік архітэктуры XIX стагоддзя, уваходзіць у склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

Хуткія факты Зімовы сад, Краіна ...
Thumb
Будынак Зімовага саду
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны як адзін з карпусоў цукровага завода князя Паскевіча. Пасля пажару ў 1850-я гг. завод спыніў сваю дзейнасць[1]. Створаны з аранжарэі ў 1877 годзе па загаду князя Ф. І. Паскевіча ў будынку аднаго з цэхаў цукровага завода. Узімку аранжарэя князёў Паскевічаў абагравалася дзвюма рускімі печамі, якія знаходзіліся ў падвале. Знутры сцены Зімовага саду выкладзеныя прыроднымі мінераламі, што дазваляе паўзучым раслінам ствараць жывы зялёны дыван. Падчас Вялікай Айчыннай вайны сад пацярпеў мала.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Аглядная вежа
Thumb
Уваход у аглядную вежу

Складаецца з некалькіх прамавугольных у плане аб’ёмаў. Накрыты двухсхільнымі дахамі, сцены атынкаваныя і афарбаваныя. Вуглы будынка акцэнтаваны раскрапаванымі лапаткамі. Гарызантальна фасад падзелены цягай, завершаны карнізам з паяском парэбрыка. Ніжэйшы аб’ём будынка дэкарыраваны контрфорсамі з дэкаратыўнымі завяршэннямі. Лучковыя аконныя праёмы размешчаны ў два ярусы, аздоблены ліштвамі, лучковымі сандрыкамі. На тыльным фасадзе — тры высокія паўцыркульныя аконныя праёмы. Асаблівую выразнасць будынку надае кантрасная афарбоўка элементаў архітэктурнага дэкору[1].

Remove ads

Калекцыя

Thumb
Унутры Зімовага саду

У цяперашні час калекцыя саду налічвае 18 відаў субтрапічных раслін: магнолія, пальма хамеропс, эонімус, кававае дрэва, інжыр, лаўр высакародны, язмін гімалайскі, юстыцыя, пітаспорум, лінгуструм шырокалісты, ігліца, аспідыстра высокая, ціс ягадны, лімон, плюшч калхідскі, традэсканцыя, папараць, тэтрастыгма, кіпарыс.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads