Зінаіда Анатолеўна Васільева
балерына і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зінаіда Анатолеўна Васільева (руск.: Зинаида Анатольевна Васильева; 29 снежня 1913, Пецярбург — 1999) — беларуская балерына і педагог. Народная артыстка БССР (1940)[2].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча ў 1933 годзе. У 1933—1937 гадах салістка тэатраў імя Кірава і Малога опернага ў Ленінградзе, Вялікага тэатра СССР, пасля 1950 года — балетмайстар-рэпетытар у тэатрах оперы і балета Адэсы, Новасібірска. У 1937—1949 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[2]. Адначасова педагог і першы мастацкі кіраўнік харэаграфічнага аддзялення Мінскага тэатральнага вучылішча (з 1937 года) і Беларускага харэаграфічнага вучылішча (1945—1949)[2]. У 1950—1961 гадах працавала балетмайстрам у Новасібірскім тэатры оперы і балета, Адэскім тэатры оперы і балета[3]. У 1962—1965 гадах выкладала класічны танец у балетнай школе ў Каіры[3].
Remove ads
Творчасць
З аднолькавай мастацкай пераканаўчасцю выконвала лірыка-драматычныя і камедыйныя ролі, аказала вялікі ўплыў на развіццё класічнага танца ў беларускім балеце. Стварыла на беларускай сцэне вобразы Ванды («Салавей» М. Крошнера), Адэты—Адыліі («Лебядзінае возера » П. Чайкоўскага), Марыі («Бахчысарайскі фантан » Б. Асафьева), Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга), Лізы («Марная засцярога » П. Л. Гертэля; у 1944 годзе паставіла гэты балет)[2].
Remove ads
Зноскі
- https://bis.nlb.by/by/documents/128555 Праверана 24 верасня 2022.
- Васильева Зинаида Анатольевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads