Казялец ілірыйскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Казялец ілірыйскі
Remove ads

Казялец ілірыйскі[1] (Ranunculus illyricus) шматгадовая расліна з роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Расліна 20-50 мм вышынёй. Кветкі буйныя, светла-жоўтыя, нібы лакаваныя. Чашалісцікі звонку касматыя, з сярэдзіны таксама жаўтлявыя і бліскучыя, адагнутыя вонкі і прыціснутыя верхавінамі да кветаножак. Унутры кветкі размешчаны шматлікія зеленаватыя песцікі, абкружаныя шырокім кальцом ярка-жоўтых тычынак. Ля аснавання пялёсткаў — мядовая ямка. Плод зборны, складаецца з сямянак. Прыкаранёвае лісце суцэльнае, сцябловае — тройчы рассечанае на лінейналанцэтныя дзелькі. Кветкі адкрываюцца толькі ў сонечнае надвор’е. На ноч закрываюцца. Апыляюцца насякомымі.

Remove ads

Экалогія

Расце ў стэпах, па схілах, на травяністых месцах на тэрыторыі ўсёй Украіны.

Таксанамія

  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 400 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Казялец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Казялец ілірыйскі
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. 2 350 экз.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads