Казімір Стравінскі

(пам. 1656) падкаморы старадубскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казімі́р Страві́нскі (польск.: Kazimierz Strawiński; ? — паміж 6 і 15 кастрычніка 1656) — ураднік і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы старадубскі (з 1651), канюшы троцкі (1637—1651), падваявода віцебскі (1650)[1].

Хуткія факты Казімір Стравінскі, канюшы троцкі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Стравінскіх герба «Суліма».

Сям'я

Бацька — Крыштаф Стравінскі (? — 1624), займаў пасады троцкага земскага падсудка (1617—1623) і суддзі (1623—1624). Маці — Ева з Раецкіх.

Меў братоў:

  • Караль (? — 1648), падкаморы старадубскі;
  • Збігнеў, суддзя земскі старадубскі (1648—1655);
  • Максімілян, стольнік старадубскі (1648—1671);
  • Траян, суддзя гродскі ашмянскі (1649—1651), падсудак ашмянскі (1651—1667);
  • Аляксандр[1].

Дзяржаўная і ваенная дзейнасць

У маладосці ўдзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй у 1625—1629 гадах і вайне з Маскоўскай дзяржавай 1632—1634 гадоў. У 1648 годзе ўдзельнічаў у элекцыі караля Яна ІІ Казіміра.

Займаў шэраг пасад: канюшы троцкі (1637—1651), падваявода віцебскі (1650), падкаморы старадубскі (з 1651). Двойчы быў дэпутатам Трыбунала ВКЛ — у 1637 і 1645 гадах[1].

З пачаткам вайны 1654—1667 гадоў быў абраны шляхтай Віцебскага ваяводства адным з рэгіментараў. З'яўляўся адным з камандзіраў абароны Віцебска ад маскоўскіх войскаў, якая доўжылася з 24 жніўня па 2 снежня 1654 года.

Пасля капітуляцыі горада быў сасланы ў Яраслаўль, пазней у Казань, а потым у Свіяжск. Памёр у выгнанні паміж 6 і 15 кастрычніка 1656 года. Пахаваны ў Свіяжску[1].

Remove ads

Уладанні

Валодаў маёнткамі Якаўлевічы і Шаховічы ў Старадубскім павеце, Мошкава ў Віцебскім ваяводстве, а таксама ўладаннямі ў Троцкім ваяводстве[1].

24 красавіка 1636 года атрымаў каралеўскі кансенс (згоду) на перадачу вёскі Шаховічы ў Старадубскім павеце Яну Солтану, суддзі земскаму рэчыцкаму і старасце прапойскаму[1].

Сям'я

Быў жанаты тройчы:

  1. Лукрэцыя з Канарскіх.
  2. Аляксандра з Прыбароўскіх (? — 1655/1656), памерла ў выгнанні.
  3. Феліцыяна з Горскіх (? — каля 1656), першым мужам якой быў Крыштаф Асіпоўскі, ротмістр віцебскі[1]. Першы муж Феліцыяны памёр у палоне. Праз паўтара года шляхцянка са згоды сяброў выйшла другі раз замуж за Стравінскага. Ён таксама ў хуткім часе памёр, пакінуўшы яе цяжарнай (1656)[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads