Кайкаўскі біялагічны заказнік

былы заказнік у Мінскім раёне, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Кайкаўскі біялагічны заказнік
Remove ads

Ка́йкаўскі біялагічны заказнік — былы заказнік рэспубліканскага значэння ў Мінскім раёне. Заказнік быў заснаваны ў 1986 г. для захавання ў зялёнай зоне Мінска высокаўзроставых лясных насаджэнняў з рэдкімі відамі раслін. Плошча заказніка складала 1190 га (2006). Рэльеф плоскі. Кайкаўскі лясны масіў — адзін з найбольш буйных і старых участкаў яловых, шырокалісцева-яловых і хваёвых лясоў, якія захаваліся ў межах зялёнай зоны горада і мае важнае экалагічнае, эстэтычнае і навукова-пазнавальнае значэнне. У цяперашні час ён адчувае значныя антрапагенныя нагрузкі, вялікая частка ляснога масіву (больш за 70 %) высечана, а сам прыродны комплекс знаходзіцца пад непасрэднай пагрозай знікнення.

Хуткія факты Кайкаўскі біялагічны заказнік, Размяшчэнне ...

Заказнік быў ліквідаваны 27 снежня 2007 года згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].


Remove ads

Флора і фаўна

Пераважаюць яловыя лясы. У флоры налічваецца 350 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 70 мохападобных, звыш 50 відаў лішайнікаў. У Чырвоную кнігу Беларусі занесены лілея кучаравая (Лілея кучаравая), гладыёлус чарапіцападобны (Gladiolus imbricatus), баранец звычайны (Huperzia selago).

Сярод дамінантаў дрэвастою прысутнічаюць елка (Picea), дуб (Quercus), вольха (Alnus). Узрост асобных дрэваў дасягае 100—150 гадоў, узрост дуба — 50-70 гадоў, вышыня дрэў — 25-27 метраў, у падросце таксама прысутнічалі елка і бяроза (Betula). Травяніста-хмызняковае покрыва ўяўляюць снітка (Aegopodium), кісліца (Oxalis). Сярод дамінантаў дрэвастою прысутнічаюць елка, клён (Acer), вольха, адзінкава прадстаўлены дуб і асіна (Populus tremula). Елка — узрост 120—130 гадоў, вышыня — да 30 м. Травяніста-хмызняковае покрыва складаюць чарніцы (Vaccinium myrtillus), кісліца, суніцы (Fragaria vesca), маліна (Rubus idaeus). Дамінантам дрэвастою з'яўляецца хвоя (Pinus). Яе сярэдні ўзрост — 30 гадоў, вышыня — да 15 м. Сярод дамінантаў дрэвастою прысутнічаюць елка, клён, вольха, адзінкава прадстаўлены дуб і асіна.

Remove ads

Цікавыя факты

Заказнік згадваецца ў песні «Месяц» гурту «Ляпіс Трубяцкі».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads