Суніцы лясныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Суніцы лясныя[1][2] (Fragaria vesca) — расліна сямейства ружавых, від роду суніцы (Fragaria)[3].
Remove ads
Назва
Суніцы лясныя, трускаўка[4], пазёмачнік[5], пазёмкі, суніца[6][7], чырвоныя ягады[8][9], красныя ягады, суніцы, пазёмка[7], суніцы, сунішнік[10][11][12][13][14].
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 20 см з тоўстым карэнішчам, якое сцелецца і пакрыта бурымі прылісткамі[3]. Ад карэнішча адыходзяць тонкія махрыстыя даданыя карані і доўгія ніткападобныя парасткі, так званыя «вусы» якія ўкараняюцца ў вузлах[3]. У месцах укаранення вусаў развіваюцца разеткі доўгачарашковых прыкаранёвых лістоў і выходзяць кветканосныя сцёблы.
Прыкаранёвае лісце трайчатаскладанае, лісточкі сядзячыя з буйнымі вострымі зубцамі. Лісце зверху амаль голае, знізу пакрытае шаўкавістымі валасінкамі.
Кветкі белыя, сабраныя ў малакветкавыя парасонападобныя суквецці, якія выходзяць з пазух простых, часам падвойных, буйназубцовых яйкападобных лісцеў[3]. Чашачкі застаюцца пры плодзе.
Плод — шматарэшак да 2 см даўжынёй[3]. Такі плод часта называюць «сунічынай».
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ў еўрапейскай частцы Расіі, у Заходняй і Усходняй Сібіры, на Украіне, Прыбалтыцы, Казахстане, на Каўказе і ў шэрагу іншых абласцей Еўразіі[3]. Яна таксама інтрадуцыравана і натуралізавалася ў Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
Суніцы лясныя растуць у светлых хваёвых і змешаных лясах, на лясных палянах, узлесках, на лясных высечках і сярод кустоў, на абочынах дарог. Святлалюбная расліна.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[2]. Ва Украіне распаўсюджана на Палессі, у лесастэпе, Карпатах. Прамысловая нарыхтоўка магчымая ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, на поўначы Хмяльніцкай і Сумскай, у Львоўскай, Цярнопальскай, Івана-Франкоўскай , Чарнавіцкай і Закарпацкай абласцях. Запасы сыравіны значныя, часта ўтварае суцэльныя зараснікі.
Генетыка
Геном суніц лясных быў секвеніраваны. Ён змяшчае 34809 генаў, што прыкладна ў паўтары разы больш, чым у геноме чалавека[15].
Таксанамія
Від Суніцы лясныя ўваходзіць у род Суніцы падсямейства Rosoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).
яшчэ 8 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 39 родаў | |||||||||||||||
парадак Ружакветныя | падсямейства Rosoideae | вид Суніцы лясныя | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Ружавыя | род Суніцы | ||||||||||||||
яшчэ 127 парадкаў кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 3 падсямействы (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 19 — 99 відаў | ||||||||||||||
Remove ads
Хімічны склад
У лісці расліны ўтрымліваюцца вітаміны групы B, аскарбінавая кіслата, караціноіды, арганічныя кіслоты (лімонная, хінная, яблычная), цукары, сляды эфірных алеяў, флаваноіды у колькасці да 2 % (у асноўным руцін), алкалоіды, дубільныя рэчывы (да 9 %), солі жалеза, марганца, кобальта[3][16].
Свежыя плады ўтрымліваюць вітаміны (А, С, В, Р), флаваноіды (галактазід, цыянідзін), арганічныя кіслоты (яблычную, саліцылавую, фоліевую), дубільныя рэчывы, пекціны, цукры, араматычныя злучэнні, солі жалеза, кобальту, марганцу, селену, кальцыю і фосфару[16].
Remove ads
Гаспадарчае значэнне і ўжыванне
Плады расліны спрадвеку ўжываюцца чалавекам у ежу. Існуюць сведчанні яе ўжывання чалавекам яшчэ ў мезаліце[17]. Папулярнасць пладоў суніц як дыетычнага і лячэбнага сродка тлумачыцца іх смакавымі якасцямі, якія аб’ядноўваюцца з шырокім дыяпазонам лячэбнага дзеяння[3].
Харчовая, вітамінная, лекавая, таніданосная, касметычная расліна. Плады ўжываюць у ежу свежымі, сушанымі, выкарыстоўваюць іх таксама для падрыхтоўкі варэння, джэмаў, начынкі для цукерак, тэст-пюрэ для іншых кандытарскіх вырабаў, сокаў, экстрактаў і да таго падобнае. Плады суніц з’яўляюцца выдатнай сыравінай для фруктова-ягаднага вінаробства, для вырабу розных тыпаў высакаякасных вінаў. Віны з лясной суніцы маюць тонкі водар і прыемны смак. Лісце суніц таксама можа выкарыстоўвацца як крыніца вітаміна С (400 мг%), яго можна заварваць як прыемную, вітамінную гарбату[3].
Свежыя плады маюць непаўторны водар, які выдатна дзейнічае на арганізм чалавека, прычым у прадуктах перапрацоўкі суніц захоўваецца водар, уласцівы свежым пладам.
Другарадны меданос: меданосныя пчолы бяруць з кветак нектар і пылок[18].
У касметычнай практыцы ўжываюць пажыўныя маскі з пладоў суніцы, сок — для выводзін вяснушак[3] і лішаёў.
Медыцынскае выкарыстанне
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць лісце суніцы (лац.: Folium Fragariae). Яго збіраюць падчас цвіцення расліны, зразаючы іх з хвосцікамі даўжынёй не больш за 1 см. Яны маюць кіславата-звязальны смак і слабы своеасаблівы пах. Сушаць у сушылках пры тэмпературы 45 °C або ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Тэрмін захоўвання 1 год[16]. Ужываюць таксама плады лясных суніц (лац.: Fructus Fragariae). Іх збіраюць спелымі, сушаць правэндзіўшы на паветры або 4-5 гадзін у сушылках пры тэмпературы 25—30 °C, потым дасушваюць пры 45—65 °C, рассыпаўшы тонкім слоем на рэшатах ці сітах[16].
Водны настой лісця суніц лясных ужываецца ў якасці мачагоннага сродку пры мачакаменнай і жоўцевакаменнай хваробах. Іх ужыванне таксама прызначаецца пры дыябеце і малакроўі[19].
Плады ўжываюць як вітамінавы сродак[16][20].
![]() | ||||||||||
Плады суніц лясных |
Remove ads
Збор, перапрацоўка і захоўванне
Збіраюць саспелыя плады суніц раніцай, у сухое надвор’е або ў канцы дня да з’яўлення расы. Сунічыны збіраюць асцярожна і адразу ж ужываюць у ежу ці адпраўляюць для перапрацоўкі. Свежыя плады ў звычайных умовах доўга не захоўваюцца. Сабраныя ягады пакуюць у невялікія (па 2-3,5 кг) кашы або рэшаты. Сушаць іх у печах або сушылках пры тэмпературы 60-65° С, раскладваючы тонкім пластом на рэшатах. Высушаныя плады пакуюць ў мяшкі вагой па 50 кг і захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях.
Лісце збіраюць падчас цвіцення, абрываючы іх без хвосцікаў. Сушаць на гарышчах ці пад навесамі, рассцілаючы тонкім пластом і перыядычна змешваючы. Сухое лісце пакуюць у цюкі па 50 кг і захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях.
У культуры
Разнавіднасць суніц лясных, (Fragaria vesca var. alpina), дала пачатак некалькім сартам суніц, якія гадуюцца ў культуры. Плады культурных суніц Fragaria vesca var. alpina нашмат драбней пладоў суніц садовых і маюць больш моцны і багаты водар, блізкі да водару суніц лясных[21][22][23].
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 54. — 160 с. — 2 350 экз.
- Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
- Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51-54. — 200 с. — 130 000 экз.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Рытов М. В. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
- Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- Shulaev, Vladimir; et al. (Dec 2010). "The genome of woodland strawberry (Fragaria vesca)". Nature Genetics. doi:10.1038/ng.740. ISSN 1061-4036.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|quotes=
ігнараваны (даведка) - Блинова, К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 190. — ISBN 5-06-000085-0. Архівавана 20 красавіка 2014.
- Абрикосов, Х. Н. и др. Земляника // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Н. Ф. Федосов. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 113. Архівавана 7 студзеня 2012.
- Лікування анемії(недаступная спасылка). Ваше здоров’я та довголіття. Праверана accessdate=26 червня 2012.
- Суниці лісові . http://fitoterapiya.org.ua.+Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013. Праверана 26 чэрвеня 2012.
- Wachsmuth, Brigitte (April 2009), "Von Monats-, Wald- und Moschuserdbeeren", Gartenpraxis, 35 (4): 20–28
- Wachsmuth, Brigitte (December 2010), "Wild, alpine and musk strawberries", The Plantsman, 9 (part 4): 245–249
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads