Какорыш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Какорыш
Remove ads

Како́рыш[1][2] (Aethusa) род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae) з адным паліморфным відам — Какорышам звычайным (Aethusa cynapium)[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая, часам двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100[1] см. Корань расліны тонкі, верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, пустое ў сярэдзіне, са слабым шызым налётам. Лісце чаргаванае, буйное, двойчы- і тройчыперыстае. Зверху лісце бліскучае, цёмна-зялёнае, знізу — святлейшае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае, з расшыранымі похвамі. Кветкі белага колеру, часам чырванаватыя, у складаных парасоніках на доўгіх кветаносах. Пялёсткаў — 5. Плод — віслаплоднік, які пры выспяванні распадаецца на 2 палавінкі (мерыкарпіі).

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Какорыш звычайны распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна[3]. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[3]. Расце сярод кустоў, у лясах, асабліва пойменных, на ўзлесках, а таксама як пустазелле ў садах і агародах. На большай частцы тэрыторыі Украіны — акрамя стэпу.

Гаспадарчае значэнне

Лекавая расліна. Свежая трава змяшчае 0,015 % эфірнага алею. Расліну лічаць атрутнай[4], але выпадкі атручвання здараюцца рэдка.

Падвіды

  • Aethusa cynapium subsp. elata Hoffm. ex Schübl. & G.Martens
  • Aethusa cynapium subsp. segetalis (Boenn.) Schübl. & G.Martens

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Кокорыш обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Література

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads