Касцяніцы арктычныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцяніцы арктычныя[1] (Rúbus árcticus) — расліна, від роду Маліна (Rubus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Remove ads
Распаўсюджанне
Расліна распаўсюджана ў халоднай і ўмеранай зонах Паўночнага паўшар’я: Паўночнай Амерыцы, Канадзе, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі і Расіі. Расце ў лясах, на разнатраўных лугах, па берагах ручаёў і рэк, у зарасніках кустоў, на балотах і тундрах, да 1200 м над узроўнем мора.
Касцяніцы арктычныя — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі Норботэн[2].
Батанічная апісанне

Травяністы мнагалетнік да 30 см вышынёй.
Карэнішча доўгае, тонкае, паўзучае, дравяністае, размешчанае на глыбіні 15-25 см.
Лісце тройчатае, зялёнае.
Кветкі адзінкавыя, зверху, з пяццю пялёсткамі, цёмна-ружовага колеру. Раскрываюцца яны з канца мая. Цвіценне расцягнута па часе на 25-35 дзён: у ліпені можна сустрэць і пладаносныя, і квітнеючыя расліны.
Плод — сакавітая шматкасцянка, у спелым выглядзе салодкая на смак, па велічыні і форме падобная на звычайную маліну, але колер яе больш складаны. Водар спелых ягад нагадвае ананас.
Remove ads
Хімічны склад

У пладах утрымліваюцца вугляводы, 5-7 % цукроў (глюкозу і фруктозу), 1-2 % лімоннай кіслаты, яблычная і аскарбінавыя кіслоты, дубільныя рэчывы, эфірныя алеі, якія надаюць ягадам смак ананаса.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Лічыцца лепшай паўночнай ягадай. Ягады ўжываюць у свежым і перапрацаваным выглядзе. З ягад рыхтуюць варэнне, сокі, наліўкі, настойкі, лікёр. З лісця гатуюць гарбату.
Сок касцяніц арктычных спрыяе зніжэнню тэмпературы, здавальняе смагу. Рэкамендуецца як танізавальны і ўмацавальны сродак.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
- Svenska landskapsblommor (шведск.). Naturhistoriska riksmuseet (8 кастрычніка 1996). Архівавана з першакрыніцы 29.09.2017. Праверана 07.04.2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads