Кацямятка каціная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацямятка каціная
Remove ads

Кацямятка каціная[1][2] (Nepeta cataria) — від кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Кацямятка каціная, маліса, мяліса[3],[4], лясная крапіва[5][6].

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 35—100 см вышынёй. Расліна коратка шаравата густа апушаная. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае каля асновы. Лісце на доўгіх чаранках, трохкутна яйкападобнае, буйна-гародкава-зубчастае. Суквецці густыя, цыліндрычныя. Чашачка 4,5—6 мм даўжынёй. Вяночак бялёсы, 5,5—9 мм даўжынёй[2]. Ніжняя губа даўжэйшая за верхнюю.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя поўначы), праз Заходнюю і Цэнтральную Азію ў Карэі; натуралізаваны ў паўночнай Еўропе, ЗША, Канадзе, Новай Зеландыі, на Далёкім Усходзе Расіі, Аргенціне[7][8][9].

Ва Украіне від расце ў хмызняках, на лясных палянах, схілах, пустазельных месцах, уздоўж дарог — на ўсёй тэрыторыі; меданосная, эфіраалейная расліна[2].

Класіфікацыя

Від Кацямятка каціная уваходзіць у род Nepeta сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 81 род  
         
  парадак Ясноткакветныя     падсямейства Nepetoideae     від Кацямятка каціная
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Кацямятка    
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў   яшчэ каля 250 відаў
     
Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 304. (руск.) (укр.)
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь — Спб, 1878.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  7. Euro+Med Plantbase. Праверана 11.04.2019. (англ.)
  8. Plants of the World Online — Kew Science. Праверана 11.04.2019. (англ.)
  9. Germplasm Resources Information Network. Праверана 11.04.2019. (англ.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads