Кацярына Анатольеўна Барысевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Анатольеўна Барысевіч
Remove ads

Кацярына Анатольеўна Барысевіч (нар. 2 жніўня 1984, Старыя Дарогі, Мінская вобласць, БССР) — беларуская журналістка[1], палітычная зняволеная.

Хуткія факты Кацярына Анатольеўна Барысевіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў Старых Дарогах[2]. Падчас навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце падпрацоўвала на «Новым радыё», потым на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё[2]. У 2007 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Тэлевізійная і радыёжурналістыка». У 2007 годзе працаўладкавалася на Еўрапейскае радыё для Беларусі, але яго давялося пакінуць у 2008 годзе, калі ў офісе радыёстанцыі ў Мінску быў праведзены ператрус і ўсе супрацоўнікі павінны былі эвакуірававацца ў Варшаву. Яна засталася ў Мінску і ўладкавалася на працу ў «Камсамольскую праўду ў Беларусі», дзе з большага асвятляла крымінальную хроніку[3]. Барысевіч працавала ў газеце да студзеня 2017 года, перш чым прыняла прапанову перайсці на сайт «TUT.BY»[3].

Яна працуе на сайце «TUT.BY». Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў 2020 годзе[4]. Была арыштавана 19 лістапада 2020 года ў Мінску[5].

Remove ads

Справа «0 праміле»

Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года, паведаміўшы медыцынскую інфармацыю, што забіты быў абсалютна цвярозы, што абвергла словы Аляксандра Лукашэнкі і Наталлі Качанавай аб тым, што Бандарэнка быў п’яны[4]. За гэта была арыштавана 19 лістапада 2020 года ў Мінску, разам з журналісткай па крымінальнай справе быў затрыманы і ўрач Арцём Сарокін[5].

2 сакавіка 2021 года суд Маскоўскага раёна горада Мінска (суддзя — Святлана Бандарэнка) абвясціў прысуд: Кацярыну Барысевіч прызналі вінаватай у падбухторванні да выдавання медыцынскай таямніцы і прысудзілі 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь[6]. Урач Арцём Сарокін быў прызнаны вінаватым у выдаванні медыцынскай таямніцы журналістцы і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год, а таксама пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічыняў[6].

Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 20 красавіка 2021 года, задаволена не была[7].

24 лістапада 2020 года міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала яе вязнем сумлення па справе Бандарэнкі[5]. У гэты ж дзень сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, яна таксама была прызнана палітычнай зняволенай[8][9][10]. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар»[11].

16 снежня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага[12].

У адкрытай заяве рэдакцыі «TUT.BY» ад 2 сакавіка 2021 года прыгавор Барысевіч быў названы незаконным і несправядлівым, «помстай ёй персанальна за яе працу і спробай аказаць ціск на „TUT.BY“ і іншыя незалежныя медыя», у той час як усе журналісты, рэдактары і супрацоўнікі сайта падпісаліся пад тым, каб Кацярына Барысевіч была неадкладна вызвалена[13]. З крытыкай судовага рашэння таксама выступілі прадстаўнікі Нямецкай асацыяцыі журналістаў  (ням.), «Рэпарцёраў без межаў», Джэм Эздэмір[14]. Святлана Ціханоўская назвала судовыя рашэнні ў дачыненні да ўрача і журналісткі доказам таго, што «для рэжыму праўда стала крымінальна каральным злачынствам», туравала ёй і капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна[14]. Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама асудзіла турэмны прысуд у дачыненні да Кацярыны Барысевіч за яе працу[15].

Сярод іншых арганізацый, якія асудзілі зняволенне і прысуд Барысевіч, былі Еўрапейская федэрацыя журналістаў  (укр.), Камітэт абароны журналістаў, Міжнародны інстытут прэсы  (ням.)[16][17][18]. Міс Беларусь, журналіст паводле адукацыі Вольга Хіжынкова пракаментавала прысуд: «Радуюся адносна „мяккаму“ прысуду для зусім невінаватых людзей. Што гэта не пяць, не дзесяць гадоў калоніі. Вось да чаго мы дажыліся»[19]. Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейру  (італ.) назвала прысуд Барысевіч чарговым ударам па свабодзе СМІ ў Беларусі[20].

19 мая 2021 года Кацярына Барысевіч выйшла на волю.

Remove ads

Ацэнкі

Беларускія праваабаронцы назвалі яе «Журналістам года» (2020) (разам з Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай)[21][22][23].

9 красавіка 2021 года стала лаўрэаткай прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай)[24].

14 ліпеня 2021 года стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы  (англ.) ад Камітэта абароны журналістаў (разам з Дар’яй Чульцовай, Кацярынаю Андрэеваю ды інш.)[25].

12 жніўня 2021 года была названая лаўрэткай Прэміі імя Герда Буцэрыўса  (руск.) «Вольная прэса Усходняй Еўропы  (руск.)»[26].

Асабістае жыццё

Выхоўвае дачку[27].

Зноскі

  1. Катерина Борсевич. Катерина БОРИСЕВИЧ (руск.). Комсомольская правда. Праверана 11 снежня 2020.
  2. Катерина Борисевич (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  3. Горецкий, Борис. Катерина Борисевич о работе с МВД: Если кому-то не угодил, просто делают вид, что тебя нет (руск.)(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (2 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Журналисту TUT.BY Катерине Борисевич, которая писала статью о Романе Бондаренко, предъявлено обвинение (руск.)(недаступная спасылка). Брестская газета (29 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  5. Гуштын, Адар’я. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят (руск.). TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  6. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 2 сакавіка 2021.
  7. Русецкая, Анастасія. Суд не задаволіў апеляцыю пракурораў у справе Кацярыны Барысевіч . Белсат (20 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  8. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.). naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  9. Журналисток TUT.BY и «Белсат» правозащитники назвали политзаключенными (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  10. Александровская, Богдана. Ходьба по минному полю. Как в Беларуси сейчас работают журналисты (руск.). Deutsche Welle (25 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  11. 100 Paten für politische Gefangene in Belarus: Cem Özdemir wird Pate der Journalistin Katsiaryna Barysevich (ням.). Libereco – Partnership for Human Rights  (ням.) (16 снежня 2020). — «Es ist von unschätzbarem Wert, dass mutige Journalist*innen wie Katsiaryna Barysevich die Wahrheit ans Licht bringen. ... Katsiaryna Barysevich ist eine von vielen beeindruckenden Frauen, die den Wandel in Belarus vorangetrieben haben.»  Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 2 лютага 2021.
  12. Редакция TUT.by назвала приговор Борисевич незаконным (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 2 сакавіка 2021.
  13. Мороз, Янина. В Германии осудили приговоры по делу о "ноль промилле". Deutsche Welle (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 3 сакавіка 2021.
  14. Belarus journalist sentenced for report on protester’s death (англ.). Associated Press (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  15. EFJ demands the immediate release of Belarusian reporter Katsiaryna Barysevich (англ.). Еўрапейская федэрацыя журналістаў  (укр.) (20 лістапада 2020). Праверана 4 сакавіка 2021.
  16. IPI denounces conviction of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародны інстытут прэсы  (ням.) (3 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 4 сакавіка 2021.
  17. Колб, Аксана (2021-03-05). Мы не маем права спыняцца. Новы Час (9 (717)): 1. ISSN 2218-2244. {{cite journal}}: Праверце значэнне |issn= (даведка)
  18. ОБСЄ засудила вирок журналістці TUT.BY у «лікарській справі» (укр.). Укрінфарм (4 сакавіка 2021). Праверана 1 красавіка 2021.
  19. Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  20. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). Euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  21. Катерина Борисевич, журналистка TUT.BY, обвиняемая по уголовному делу (руск.). Press Club Belarus. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2021. Праверана 30 студзеня 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads