Наталля Іванаўна Качанава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наталля Іванаўна Качанава
Remove ads

Наталля Іванаўна Качанава, народжаная Талкачова[2] (нар. 25 верасня 1960, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (з 2019).

Хуткія факты Наталля Качанава, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

У 1982 годзе закончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1982 да 1995 — аператар пульта кіравання, інжынер па тэхніцы бяспекі, інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства «Водаканал».

З 1995 да 2002 — інжынер, выконваючы абавязкі начальніка, вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка г. Полацка».

З 2002 да 2007 — начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выконваючы абавязкі намесніка старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама, намеснік старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама.

З 2007 да 2014 — старшыня Наваполацкага гарвыканкама.

З 27 снежня 2014 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.

З 21 снежня 2016 года — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 6 снежня 2019 года выбрана старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[3].

Remove ads

Узнагароды

Remove ads

Санкцыі ЕС і іншых краін

17 снежня 2020 года была ўключана ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[6]. У якасці падставаў для ўвядзення санкцый было адзначана, што Качанава як старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу адказвае за падтрымку рашэнняў прэзідэнта ў галіне ўнутранай палітыкі і за арганізацыю махлярскіх прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[7]. Яна таксама рабіла публічныя заявы, адстойваючы жорсткія разгоны мірных дэманстрацый з боку апарата бяспекі[7]. З-за гэтага жа Качанаву ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[8] і Швейцарыя[9][10]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11].

Таксама Качанава знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][13], а з 2022 года — пад санкцыямі Японіі, Украіны і Канады[14].

Ацэнкі

Палітолаг Дзмітрый Балкунец у красавіку 2020 года сцвярджаў, што ў Н. Качанавай «вельмі станоўчая біяграфія, ніякіх скандалаў за ёй няма… Качанава — чалавек вельмі выканаўчы, мае вялікі досвед працы з „нафцянкай“, бо працавала ва ўладзе ў горадзе, дзе развітая нафтавая прамысловасць»[15].

У канцы мая 2020 года Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра Н. Качанаву як пра «гатовага прэзідэнта» (г. зн. чалавека, падрыхтаванага заняць прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі), аднак падкрэсліў, што «ў нас Канстытуцыя не пад жанчыну, і грамадства не саспела для таго, каб галасаваць за жанчыну»[16].

У жніўні 2020 года Павел Якубовіч, былы галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», адзначыў, што «Я асабіста лічу самай вялікай памылкай прызначэнне на асноўную дзяржаўню пасаду Наталлі Качанавай. Яе эпоха — гэта эпоха дэкадансу. У галоўнага дзяржаўнага дарадцы набор з дзесяці фраз, накшталт „трэба быць бліжэй да людзей“, „людзі — гэта галоўнае“. Пры ёй была развалена кадравая работа, не самыя лепшыя кадры замяняліся горшымі. І гэта практычна на ўсіх узроўнях: старшыні аблвыканкамаў, не кажу ўжо пра райвыканкамы»[17].

У лістападзе 2020 года палітолаг Вольф Рубінчык звярнуў увагу на тое, што Н. Качанава даўно ўваходзіць у тузін (калі не ў пяцёрку) найбольш уплывовых чыноўнікаў Беларусі, а таксама на той факт, што задача, якую яна ў жніўні 2017 г. паставіла перад кіраўніцтвам Мінска («дасягнуць у снежні сярэдняга заробку ў 1385 рублёў… не проста дасягнуць, але і ўтрымаць»), не была выканана. Крытычна ацэньвалася і яе рэакцыя на гібель Рамана Бандарэнкі[18].

Remove ads

Сям’я

Замужам. Мае дзвюх дочак.

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 2 снежня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 467 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (18 снежня 2020).
  3. Jozwiak, Rikard. EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  4. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  5. Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  6. КОЧАНОВА Наталія Іванівна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2023. Праверана 10 красавіка 2023.
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2020. Праверана 9 лютага 2022.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads