Кацярына Дубовік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Дубовік
Remove ads

Кацярына Дубовік (нар. 10 жніўня 1988, Мінск) — беларуская мастачка і ілюстратарка[1].

Хуткія факты Кацярына Дубовік, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 2007 годзе абараніла дыплом у Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў па спецыяльнасці «Дызайн». У тым жа годзе паступіла на мастацкае аддзяленне ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў[1]. У 2012 годзе абараніла дыпломную працу пад кіраўніцтвам прафесара Валерыя Славука, аформіўшы «Шахматную навелу» Стэфана Цвейга[2].

Творчасць

Працуе ў розных тэхніках: афорт, тэмпера і маркеры на паперы, трафарэт і туш, тэмпера і гуаш і інш. Сярод аформленых кніг — «Пітэр Пэн» Джэймса Мэцью Бары, «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала, «Чараўнік Краіны Оз» Лаймэна Фрэнка Баўма, «Чаму Меша не мае хаты» і «Як Меша знайшоў хвост» Надзеі Ясмінскай, беларуская народная казка «Як Васіль змея перамог», «Снежны чалавек у Мінску», «Skattjakten i Mundu Onak», «Toomi och den lilla plangneten» і «Прынцэса і Пінгвін» шведскай пісьменніцы Эвы Суса[3].

Remove ads

Прызнанне

  • Найлепшы ілюстратар 2015 года ў намінацыі «Майстэрства» ў нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» за афармленне «Шахматнай навелы» Штэфана Цвейга.
  • Лаўрэатка Прэміі Цёткі 2016 года за найлепшае афармленне беларускай кнігі для дзяцей і падлеткаў («Сем ружаў» Надзеі Ясмінскай).
  • Уладальніца Гран-пры 7-га фестывалю беларускамоўнай рэкламы і дызайну «aDNaK!» у намінацыі «Графічны і камунікацыйны дызайн» за афармленне кнігі казак Вільгельма Гаўфа (2016).
  • У верасні 2016 года перамагла ў конкурсе афармлення казкі шведскай дзіцячай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску» ў перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса.
  • Фіналіст міжнароднага конкурсу маладых ілюстратараў «The Golden Pinwheel Young Illustrators Competition» (2017, Кітай), за ілюстрацыі да кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».
  • Лаўрэатка прэміі Цёткі 2018 года за найлепшае афармленне Чаму «Меша не мае хаты» Надзеі Ясмінскай.
  • Пераможца міжнароднага конкурсу кніжкі-карцінкі «The 2nd Little Hakka International Picture Book Award 2018» (Кітай) за афармленне «Чаму Меша не мае хаты» Надзеі Ясмінскай.
  • Фіналіст міжнароднага конкурсу ілюстрацыі «NAMI Concours 2019» за ілюстрацыі да кнігі «Пітэр Пэн» Джэймса Бары.
  • Лаўрэатка міжнароднага конкурса «Образ книги» (2021, Расія) у катэгорыі «Лепшыя ілюстрацыі да твораў для дзяцей і юнацтва» за ілюстрацыі да кнігі «Как кузнец Паарво паровоз подковал» Сакарыяса Тапеліуса[4].
  • Намінантка на Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн (ALMA — Astrid Lindgren Memorial Award) у 2025 годзе[5].

Выставы

  • Удзельніца міжнароднай выставы біенале ілюстрацый у Браціславе («Biennial of illustrations in Bratislava») ў 2017 і 2019 гадах.
  • Персанальная выстава кніжнай графікі Кацярыны Дубовік з назвай «Я правяду цябе да ўзлеску…» у Вільнюсе ў 2024 годзе[3].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads