Козьма-Дзям’янаўскі спуск
спуск у Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́зьма-Дзям’я́наўскі спуск — спуск на пешаходнай зоне ў Мінску ад Свята-Духава сабора да вуліцы Максіма Багдановіча, злучае Верхні і Нізкі Рынак. Названы ў гонар колішняй Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы, якая фармавала вакол сябе гістарычную мясцовасць Цёмныя Крамы.
Remove ads
Гісторыя

Назва вуліцы ад старадаўняга Казьмадзям’янаўскага праваслаўнага манастыра, які да пачатку XVII ст. размяшчаўся на ўсходняй ускраіне Менска. Козьма-Дзям’янаўская вуліца, магчыма, адна з найстаражытнейшых у Менску. Яна пачыналася ад Нізкага Рынка і канчалася побач з касцёлам Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі каталіцкага ордэна бернардзінак (цяперашні праваслаўны кафедральны Сабор Святога Духа).
Мураваны архітэктурны ансамбль Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы цалкам сфармаваўся яшчэ ў XVIII ст.[1] Забудова складалася з двух- і трохпавярховых дамоў, на першых паверхах якіх месціліся невялікія крамы. Некаторыя будынкі мелі ўласныя назвы, гэтак у архіўных дакументах згадваецца «аддадзены ў 1829 годзе Эканоміяй Архірэйскага дома ў арэнднае ўтрыманне мяшчаніну Румеру дом, вядомы як Гіндзейская камяніца»[2]. У выхадныя і святы тут і на блізкіх вулачках разгортваўся людны гандаль.
У канцы XIX ст. у адным з двароў на Козьма-Дзям’янаўскай месцілася невялікая абутковая фабрыка, створаная на базе майстэрні.
Ад 1926 года вуліцу планавалі пераназваць у гонар Францішка Скарыны[3], аднак у сувязі з пачаткам палітыкі русіфікацыі і масавых сталінскіх рэпрэсій у 1933 годзе яе перайменавалі ў гонар расійскага пралетарскага паэта Дзям’яна Беднага. У тыя часы, акрамя крам, на вуліцы знаходзіўся шэраг устаноў: Менская і Беларуская канторы «Саюзутыль», склад вопраткі Гарпрамгандлю, садавінагародніная база Мінпрамгандлю.
Да Другой сусветнай вайны мясцовасць яшчэ захоўвала сваё гістарычнае аблічча, але ў выніку бамбардзіроўкі была амаль цалкам зруйнавана.
У наш час на гэтым месцы замест аднаўлення старадаўняй Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы стварылі спрэчную паводле сваіх функцыянальна-планіровачных і архітэктурных якасцяў структуру з пляцовак і прыступак, якая прэтэндуе на асацыяцыі са старой забудовай.[2] У 2018 годзе спуску ў пешаходнай зоне ад Свята-Духава кафедральнага сабора да вуліцы Максіма Багдановіча была нададзеная назва Козьма-Дзям’янаўскі спуск[4].
Remove ads
Галерэя
- 1930 г.
- 1941—1944 гг.
- Пачатак вуліцы з боку Нізкага Рынка, 1944 г.
- Спуск у 2013 г.
Зноскі
- Казьмадзям’янаўская вуліца // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. С. 19
- Вячеслав Бондаренко. Между двумя мировыми войнами Архівавана 21 студзеня 2012. на Мінск стары і новы
- Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска № 49/3/28 . Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (29 траўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 13-11-2018. Праверана 13-11-2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads