Кухараўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кухараўкаmap
Remove ads

Ку́хараўка[1] (трансліт.: Kucharaŭka, руск.: Кухаревка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 28 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва ўтвораная ад прозвішча Кухар, Кухарэвіч, якое мае ў аснове слова кухар.

Гісторыя

Thumb
Урочышча Кухараўка на плане Азярычына 1867 года.

Пераход Кухараўка ўпамінаецца ў інвентары вёскі Азярычына 1701 года[2]. Пад пераходам, верагодна, маецца на ўвазе брод на Пцічы. Таксама ўрочышча Кухараўка пазначана на плане Азярычына 1867 года.

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, месца рассялення жыхароў Азярычына[3].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У траўні 1944 года ў выніку нямецкай карнай аперацыі пасёлак быў спалены, забіты 5 жыхароў. Пасля вайны населены пункт быў адноўлены[4].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1940 год — 30 двароў, 123 жыхары
  • 1999 год — жыхароў
  • 2002 год — 8 двароў, 13 жыхароў
  • 2010 год — 14 жыхароў
  • 2019 год — 14 жыхароў[6]

Спіс вуліц

  • Зарэчная вуліца
  • Набярэжная вуліца[7]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads