Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка

беларускі балетмайстар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка (1914 — 2004) — беларускі балетмайстар і педагог. Кіраўнік і балетмайстар народнага ансамбля песні і танца «Нёман».

Хуткія факты Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Вільнюсе ў 1914 годзе, але ў хуткім часе пераехала з сям’ёй ў горад Арол, дзе дзяўчынка скончыла школу мастацтваў і музычнае вучылішча[1].

У 1941 годзе ў час гастроляў тэатра разам з мужам і сынам трапіла ў канцлагер. А пасля заканчэння вайны пазнаёміліся з Рыгорам Шырмам, які запрасіў іх у Гродна, у ансамбль песні і танца[1].

Творчасць

Ларыса Дзмітрыеўна разам з Адамам Чопчыцам стала заснавальніцай славутага на ўсю краіну народнага ансамбля песні і танца «Нёман». Яна — аўтар больш за ста арыгінальных пастановак вакальна-харэаграфічных кампазіцый, матэрыял для якіх збірала ў фальклорных экспедыцыях па Прынямоння. Танцавальныя нумары, пастаўлены харэографам Ляшэнка, увайшлі у рэпертуарныя зборнікі міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі. У 1985 годзе яе творчыя працы былі выдадзеныя асобнымі кнігамі. Вялікі ўклад унёс яна ў стварэнні гродзенскай харэаграфічнай школы. Яна знаходзіла час працаваць з юнымі талентамі, многія з іх пасля сталі прафесійнымі работнікамі сцэны[1].

Remove ads

Узнагароды

У 2014 годзе ўнесена ў Кнігу Славы Гродна за развіццё харэаграфічнага і вакальнага мастацтва Гродзеншчыны[2]. У памяць пра яе на будынку гарадскога Дома культуры, дзе праходзілі рэпетыцыі ансамбля «Нёман», размешчана мемарыяльная дошка[1].

У адным з мікрараёнаў горада яе імем названа вуліца[1].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads