Ліпнікі (Навасёлкаўскі сельсавет)
вёска ў Навасёлкаўскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліпнікі́[1] (трансліт.: Lipniki, руск.: Липники) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 56 км ад Мінска.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У 1897 годзе ўрочышча ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1908 годзе засценак.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У вёсцы базіраваліся Рудзенскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б і штаб савецкай партызанскай брыгады «Беларусь».
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 3 двары, 29 жыхароў
- 1908 год — 13 двароў, 84 жыхары
- 1917 год — 19 двароў, 103 жыхары
- 2002 год — 23 двароў, 40 жыхароў
- 2009 год — 28 жыхароў
- 2019 год — 13 жыхароў[3]
Славутасці
- Помнік у гонар Рудзенскага падпольнага камітэта КП(б)Б і штаба партызанскай брыгады «Беларусь».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads