Мануэль Урыбары

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мануэль Урыбары
Remove ads

Мануэль Урыбары Барутэль (ісп.: Manuel Uribarri Barutell; 23 лістапада 18966 кастрычніка 1962) — афіцэр Грамадзянскай гвардыі Іспаніі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.

Хуткія факты Мануэль Урыбары, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Да вайны служыў капітанам грамадзянскай гвардыі. Быў членам масонскай ложы і левай валенсійскай партыі «Esquerra Valenciana» (EV). 9 ліпеня 1936 года Урыбары быў прызначаны ваенным камандзірам страйкавага камітэта, створанага рабочымі арганізацыямі Валенсіі, якія абвясцілі ўсеагульную забастоўку. Адказваў за арганізацыю і інструктаж валенсійскіх апалчэнняў[2].

У пачатку жніўня Урыбары ўзначаліў калону з каля трохсот апалчэнцаў, байцоў грамадзянскай гвардыі, штурмавікоў і карабінераў. У каардынацыі з сіламі Альберта Баё з Барселоны правёў высадку на Маёрцы, але аперацыя правалілася[3].

Пасля Урыбары ваяваў на розных франтах, даслужыўшыся да звання падпалкоўніка. Быў камандзірам так званай «прывіднай калоны»[4]. Потым узначальваў 9-ю дывізію II армейскага корпуса[5].

У пачатку 1938 года Урыбары прызначаны кіраўніком Ваеннай інфармацыйнай службы[6]. Аднак 22 красавіка таго ж года ён збег у Францыю[7], заявіўшы аб непрымірымых рознагалоссях з прэзідэнтам Хуанам Негрынам і з камуністамі. Адтуль ён адправіўся на Кубу, дзе супрацоўнічаў з рознымі рэспубліканскімі эмігранцкімі арганізацыямі, у тым ліку з ІСРП[8].

Памёр у галечы ў Мексіцы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads