Марыя Магдалена Радзівіл

арыстакратка From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Магдалена Радзівіл
Remove ads

Марыя Магдалена Радзіві́л, (дзявочае 3авіша, у першым шлюбе Красінская; 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1861, Варшава, Расійская імперыя — 6 студзеня 1945, Фрыбур, Швейцарыя) — арыстакратка, дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.

Хуткія факты Марыя Магдалена Радзівіл, Нараджэнне ...
Remove ads

Паходжанне

Належала да графскага каталіцкага роду Завішаў, прадстаўнікі якога поўнасцю пісаліся як «Завіша-Кезгайла граф на Бакштах» і адносіліся ў XVII—XVIII стст. да магнатэрыі Вялікага Княства Літоўскага, займаючы высокія (у тым ліку сентарскія) пасады ў Менскім ваяводстве і іншых рэгіёнах, а таксама пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага. У XIX ст. графы Завішы не займалі высокіх пасад у Расійскай імперыі, а жылі ў сваіх абшырных зямельных уладаннях у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, займаючы розныя дваранскія пасады ў Ігуменскім павеце і кіруючы сельскай гаспадаркай у сваіх маёнтках.

Марыя Магдалена Янаўна Завіша нарадзілася 26 чэрвеня (8 ліпеня па новаму стылю) 1861 г. у Варшаве (Расійская імперыя) у сям’і графа Яна Тадэвушавіча Завішы (1822—1887) ад яго жонкі-полькі — графіні Марыі Квілецкай. Марыя Квілецкая адносілася да польскай арыстакратыі і паходзіла з польскіх губерняў Расійскай імперыі.

Марыя была хрышчана ў каталіцтва, атрымаўшы імя «Марыя Магдалена».

У Марыі Магдалены Завішы была яшчэ старэйшая сястра Марыя Ева Янаўна Завіша (1860—1930), якая ўзяла шлюб з князем Міхалам Пятром Радзівілам (1853—1903) — з небароўскай галіны роду Радзівілаў.

Remove ads

Выхаванне і адукацыя

Thumb
Магдалена ў маладосці

Марыя нарадзілася ў Варшаве, але дзяцінства правяла ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні — у родавых маёнтках Жорнаўцы і Кухцічах.

Thumb
Палац Завішаў у маёнтку Кухцічы Ігуменскага павета Мінскай губерні — на акварэлі Напалеона Орды, 1880-ыя гг.

Яе маці графіня Марыя Квілецкая была польскай арыстакраткай-касмапаліткай, што ў першую чаргу адлюстроўвалася ў яе захапленні ўсім французскім і англійскім. Маці даверыла выхаванне сваіх дачок (Марыі Евы і Марыі Магдалены) англійскім і французскім гувернанткам, якія прывілі дзяўчынкам цікавасць да французскай літаратуры і культуры, навучылі бездакорным свецкім манеры і англійскай і французскай мовам[7]. Адначасова з гэтым выхаванне было надзвычай рэлігійным — дзяўчынкі выраслі шчырымі каталічкамі[8]. У Магдалены ў дзяцінстве і юнацтве былі залацістыя валасы, прыгожы авал твару, глыбокія шэрыя вочы, надзвычай белая скура і грацыёзная хада[9]. Пазней Марыя выказвалася, што ў дзяцінстве яе маці больш любіла сваю першую дачку — Марыю Еву[10].

У той жа час на выхаванне Марыі вялікі ўплыў аказаў яе бацька Ян Тадэвушавіч Завіша, які вызначаўся «мясцовым патрыятызмам». Сярод заможных дваран Мінскай губерні (Ваньковічаў, Вайніловічаў, Манюшкаў, Тышкевічаў, Горватаў і іншых) у сярэдзіне XIX ст. стала вельмі папулярным цікавіцца гісторыяй роднага края і беларускамоўным сялянскім фальклорам, што ў Яна Завішы праяўлялася ў прафесійных занятках мясцовай археалогіяй і беларускай этнаграфіяй[11]. Бацька імкнуўся прывіць дочкам любоў да роднай зямлі і сам з’яўляўся для іх прыкладам у гэтай справе. Ён часта браў з сабой Марыю Магдалену і Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчаліся на яго землях (вакол сядзібы ў Кухцічах). З жыхарамі гэтых вёсак (як, дарэчы, даволі часта і дома) бацька размаўляў на беларускай мове, а яго дочкі ведалі мову сялян, а не толькі польскую мову, якую таксама ведалі заможныя каталіцкія маянткоўцы і выкарыстоўвалі пры ліставаннях[11][12]. Гэта ў многім вызначыла кірунак грамадскай дзейнасці Марыі. Вядома, што Марыя добра валодала гутаковай беларускай мовай, але не наважвалася пісаць на ёй[13] i пазней у перапісцы з дзеячамі беларускага i літоўскага культурнага рухаў карысталася польскай мовай[10].

Замежныя падарожжы таксама служылі выхаванню і адукацыі дачок. Так вядома, што восенню 1871 г. граф Ян Завіша і яго дочкі Марыя Ева і Марыя Магдалена былі ў Рыме, дзе сустрэлі землякоў — маладога Эдварда Вайніловіча, які падарожнічаў па Італіі са сваім дзядзькам Люцыянам Вайніловічам і цёткай Геленай Вайніловіч[14].

Remove ads

Маёнткі

Thumb
Даходны дом Абрампольскага ў Мінску, дзе Марыя арандавала сем пакояў на першым павесе

Бацька Марыі граф Ян Тадэвушавіч Завіша валодаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні значным родавым маёнткам Кухцічы (вёскі Кухцічы, Жарноўцы, Верайцы, Гарадзянец, Гарабікляны і інш.), меў іншыя маёнткі ў Беларусі і Літве, а таксама ўласны палац у Варшаве (Расійская імперыя)[15]. У выніку шлюбу з Квілецкай бацька атрымаў маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства). Завішы на працягу некалькіх стагоддзяў валодалі маёнткам Кухцічы, як маглі развівалі гэты край, пабудаваўшы не толькі фальваркі, заводы і школы, але і чыгунку ад Верайцоў да фальварка Градзянец.

Пасля смерці бацькі ў 1887 г. маёнткі і іншая маёмасць былі падзелены паміж дзвюма дочкамі — Марыяй Магдаленай і Марыяй Евай. Магдалена атрымала маёнтак Жарноўкі (які яна атрымала ў пасаг яшчэ ў 1882 г.) і маёнтак Кухцічы (і з’яўлялася апошняй ўладальніцай Кухціцкай сядзібы[15]), што складала 41 000 дзесяцін[16], а таксама маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства) і нерухомую маёмасць у Варшаве[17]. 3 студзеня 1889 г. яна афіцыйна ўвайшла ў валоданне сваімі маёнткамі па бацьку[16]. Кіраўніцтва сваімі маёнткамі Марыя перадала свайму першаму мужу графу Людвіку Красінскаму, які з радасцю і поспехам кіраваў імі, гэтак жа, як і сваімі[11]. Але ў сакавіку 1895 г. першы муж Магдалены памёр.

У Мінску Марыя доўгі час арандавала сем пакояў першага паверху ў даходным доме Абрампольскага.

Сям’я

Thumb
Марыя Магдалена ў маладосці

27 красавіка 1882 г. графіня Марыя Магдалена Завіша ў Варшаве ўзяла шлюб з польскім графам Людвікам Юзафам Красінскім (1833—1895), які быў значна старэйшы за яе і вельмі ў яе закаханы[17]. Яна стала цяпер пісацца як «графіня Марыя Магдалена Красінская». У 1881 г. бацька даў ёй у пасаг маёнтак Жорнаўку (Жарноўкі) у Ігуменскім павеце — 27 000 дзесяцін зямлі[12].

Красінскі быў неардынарнай асобай (захапляўся мастацтвам і меў у сваім польскім маёнтку меў вялікую калекцыю антыкварыяту), а таксама атрымаў славу ўзорнага гаспадара[11]. У сваіх абшырных польскіх маёнтках (Красне, Гулаў, Жулін і інш.) ён пабудаваў і абсталяваў самай новай тагачаснай тэхнікай цагельні, цукроўні, млыны, правёў да іх вузкакалейную чыгунку[11]. Самую вялікую славу сярод польскіх арыстакратаў яму прынесла захапленне конегадоўляй: конезавод графа ў Красне лічыўся лепшым у Варшаўскім генерал-губернатарстве, таму коней, выгадаваных у яго гаспадарцы, куплялі для паляпшэння пароды як мясцовыя каняводы, так і замежныя[11]. Шырокая грамадская дзейнасць графа Красінскага праявілася і ў тым, што ён стаў заснавальнікам філіяла Санкт-Пецярбургскага таварыства падтрымкі расійскай прамысловасці і гандлю, адным з заснавальнікаў і шматгадовым старшынёй музея прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў польскіх губернях Расійскай імперыі[11].

Ад першага шлюбу з Людвікам Красінскім Марыя мела адну дачку — графіню Людвіку (Марыю Людвіку) Красінскую (1883—1958), якая была названа ў гонар бацькі і пазней пайшла замуж за князя Адама Людвіка Чартарыйскага (1872—1937)[11].

Яшчэ пры жыцці свайго першага мужа Марыя ў час падарожжа па Еўропе пазнаёмілася ў Велікабрытані з маладым князем Мікалаем Радзівілам (1880—1914), які быў пляменнікам нясвіжскага ардыната Антона Радзівіла і стане другім мужам Магдалены[11].

У сакавіку 1895 г. памёр граф Людвік Красінскі (1833—1895), першы муж Марыі. Аўдавелая арыстакратка і багатая землеўласніца Марыя стала выгаднай нявестай, да якой (па матэрыяльных разліках) адразу пачалі заляцацца з прапановамі рукі і сэрца. Усе яны атрымалі адмову, бо Марыя разумела, што прэтэндэнтаў цікавіць багацце, а не яна сама, таму засталася пакуль удавой[11].

Remove ads

Грамадская дзейнасць

Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газету «Беларус», таварыствы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш.

Марыя Радзівіл фінансава падтрымлівала газету «Biełarus» (1913—1916), якая сваімі кансерватыўнымі поглядамі складала ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху ідэалагічную канкурэнцыю беларускамоўнай газеце «Наша Ніва», якая мела сацыялістычны ўхіл[18].

Thumb
Тытульны аркуш зборніка «Вянок» з гербам Завішаў «Лебедзь», як знак удзячнасці Магдалене Радзівіл з Завішаў за матэрыяльную падтрымку.

Адкрыла беларускамоўныя школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах, Уздзе, Каменцы. Яе маёнтак у Кухцічах (цяпер пас. Першамайск Уздзенскага раёна) наведвалі Вацлаў Іваноўскі, Iван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Раман Скірмунт, Аляксандр Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых кніг Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло і інш.; у знак удзячнасці ёй Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч змясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок».

Марыя Радзівіл у 1917 г. ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме. У 1924 г. яно было прададзенае ксяндзом Фабіянам Абрантовічам за 15 тысяч амерыканскіх долараў, а грошы былі перададзеныя ва ўласнасць беларускім айцам-марыянам у Друі[19].

Remove ads

Эміграцыя

Thumb
Марыя Магдалена Радзівіл, фота 1930-х гг.

З канца 1918 г. у эміграцыі ў Польшчы і Літве.

Была грамадзянкай Літвы. У 1923 годзе перабралася ў Германію, пасля ў Швейцарыю. У 1930 годзе яна жыла ў гатэлі ў Давосе; у 1931 годзе — у Берне і Цэрмаце, у віле Фрэй; у 1932—1933 гадах — у Лазане, у пансіянаце Цымермана; у 1933—1934 гадах — у Берне, у гатэлі «Мантана». У 1935 годзе засялілася ў прыватны пансіянат Sainte-Elisabeth у Фрыбуры, універсітэт якога традыцыйна прыцягваў літоўцаў, якіх яна фінансава падтрымлівала[20].

Тут Марыя Магдалена кантактавала з баранэсай Мацільда дэ Планіц, з якой яны дзялілі адзін пансіянат, каталіцкім святаром, ілюстратарам і пісьменнікам Цэсласа Ржэвускім[fr] (1893—1983), прафесарам Фрыбурскага ўніверсітэта прынцам Максіміліянам Саксонскім, які займаўся тэмай уніі, літоўскімі палітыкамі, інтэрнаванымі вайскоўцамі з польскага лагера[20].

Ад сваёй дачкі яна атрымлівала пажыццёвую рэнту памерам 20 000 франкаў на год. Таксама Радзівіл мела на трох швейцарскіх рахунках 18 000 франкаў. Хоць яе даход паменшыўся з-за вайны, яна ўсё роўна атрымала ў 1939 годзе вілікую суму ў 7 500 франкаў[20].

З 1940 года графіня жыла з пашпартам замежніка, які кожны год трэба было падаўжаць. Калі Саветы акупавалі Літву, была вымушаная заплаціць кантону залог у 2 000 франкаў, як гарантыя, што ёсць грошы.

Дапамагала беларускім арганізацыям у Заходняй Беларусі, літоўскаму і яўрэйскаму культурным рухам. У дакументах яна пазначала Беларусь як краіну паходжання; падкрэслівала, што дасканала валодае французскай, англійскай і польскай мовамі, а рускую і нямецкую ведае так сабе. Адказваючы на пытанне, чаму пакінула краіну паходжання, пазначыла: «Бальшавікі канфіскавалі ўсе мае землі, а мне пагражалі забойствам»[20].

Remove ads

Перапахаванне

У ліпені 2017 года прах Магдалены Радзівіл быў вернуты ў Мінск і перададзены касцёлу св. Сымона і Алены, побач з якім жыла княгіня[3]; 17 лютага 2018 года перапахаваны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску[21].

Зноскі

1. Lundy D. R. Countess Madeleine Zawiska-Kieygajlo // The Peerage

2. Maria Magdalena Radziwiłłowa (z domu Zawisza) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

5. Маслянiцына, І. З пакалення «знесеных ветрам» Архівавана 5 сакавіка 2016.; Багадзяж, М. Я — беларуска…
6. Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398; Багадзяж, М. Я — беларуска…
7. Маслянiцына, І. З пакалення «знесеных ветрам» Архівавана 5 сакавіка 2016.
8. Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі… С. 7.
9. Багадзяж, М. Я — беларуска…
10. Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі… С. 6.
11. Беларуская літаратурная мова не была яшчэ ўнармавана.
12. Woyniłłowicz, E. Wspomnienia… С. 31.
13. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — 1991. — Cz. 1. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — С. 90.
14. Асіповічы(недаступная спасылка)
15. Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.
16. Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. — 2010. — С. 126.
17. Такое нямэтавае расходаванне сродкаў пакрыўдзіла княгіню, і яна выказвала свой пратэст (Надсан, 2004).
18. У Менску перапахавалі прах Магдалены Радзівіл . Сайт «Радыё Свабода». Праверана 17 лютага 2018.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads