Мсціслаўскае староства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мсціслаўскае гродавае староства — дзяржаўнае ўладанне ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.
Створана неўзабаве па пераходзе ў 1526 годзе Мсціслаўскага княства ў непасрэднае ўладанне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога.
Паводле люстрацый 1738 і 1765 гадоў у склад староства ўваходзілі Мсціслаў, Радамля і вёскі Беразетня, Парадніна, Будзін, Лукавая і Слабодка. Такім чынам, староства было невялікім.[1]
Remove ads
Старосты
- Ян Юр’евіч Глябовіч (1527—1528)
 - Ян Юр’евіч Ільініч (1528—1529)
 - Юрый Юр’евіч Зяновіч (1529—1535)
 - Васіль Андрэевіч Палубінскі (1535—1535)
 - Іван Васілевіч Палубінскі (1551—1558)
 - Іван Васілевіч Саламярэцкі (1558—1578)
 - Павел Мікалаевіч Пац (1578—1592)
 - Пётр Пац (1592—1613)
 - Мікалай Францкевіч-Радзімінскі (1613—1621)
 - Крыштаф Стэфан Сапега (1621—1627)
 - Ян Друцкі-Сакалінскі (1627—1630)
 - Юзаф Корсак (1630—1643)
 - Януш Радзівіл (1643—1645)
 - Станіслаў Рыгор Пятроўскі (1645—1647)
 - Казімір Тышкевіч (1647—1649)
 - Крыштоф Цеханавецкі (1649—1653)
 - Мікалай Валерыян Цеханавецкі (1653—1672)
 - Ян Агінскі (1672—1682)
 - Леан Казімір Агінскі (1682—1700)
 - Міхал Казімір Коцел (1700—1703)
 - Міхал Багуслаў Коцел (1703—1716)
 - Крыштаф Францішак Цеханавецкі (1716—1718)
 - Ян Казімір Лендарф (1718—1730)
 - Фелікс Нікадзім Цеханавецкі (1730)
 - Аляксандр Валовіч (?-1735)
 - Крыштаф Валовіч (1735—1738)
 - Фелікс Нікадзім Цеханавецкі (1738—1747)
 - Крыштаф Валовіч (1748—1756)
 - Міхал Антоні Сапега (1757)
 - Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (1757—1767)
 - Ян Нікадзім Лапацінскі (1767—1795)
 
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads