Мікалай Афанасьевіч Кручкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Афанасьевіч Кручкоў (руск.: Никола́й Афана́сьевич Крючко́в, 24 снежня 1910 (6 студзеня 1911), Масква — 13 красавіка 1994, Масква) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1965). Герой Сацыялістычнай Працы (1980). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941). Член КПСС з 1953 года.
Remove ads
Біяграфія
М. А. Кручкоў нарадзіўся 24 снежня 1910 (6 студзеня 1911) у Маскве. У 14 гадоў паступіў у школу фабрычна-завадскога вучнёўства пры «Трохгарнай мануфактуры», дзе вучыўся на гравёра-накатчыка (1925—1928), там жа пачынае выступаць у мастацкай самадзейнасці.
У 1928—1930 гадах вучыўся ў школе акцёрскага майстэрства пры Маскоўскім тэатры рабочай моладзі. Вучобу сумяшчаў з працай на фабрыцы «Трохгорная мануфактура». Тэатральны дэбют адбыўся ў 1927 годзе ў пастаноўцы «1905 год». З 1928 па 1934 год — акцёр Маскоўскага тэатра рабочай моладзі (ТРАМ), (цяпер — тэатр «Ленкам»), вучыўся ў М. П. Хмялёва, І. Я. Судакова і І. А. Саўчанкі.
З 1931 па 1940 год — акцёр кінастудыі «Міжрабпамфільм» (пазней — «Саюздзетфільм», цяпер — кінастудыя імя М.Горкага). Першую ролю ў кіно сыграў у фільме Б. В. Барнета «Ускраіна», выканаўшы ролю шаўца Сенькі. За сваё жыццё сыграў больш за 120 роляў. Член Саюза кінематаграфістаў СССР. У 1971 годзе зняўся ў карціне «Беларусьфільм» «Вялікія перагоны» (роля Касьяна Кузьміча, машыніста).
У 1941—1945 гадах — акцёр кінастудыі «Масфільм». З 1945 года па 1992 год — акцёр Тэатр-студыі кінаакцёра.
Remove ads
Фільмаграфія
- (1939) «Трактарысты» — Клім Ярко
- (1939) «Шчорс» — украінскі эсэр Рагавенка
- (1947) «Святло над Расіяй» — Аляксандр Рыбакоў, матрос
- (1971) «Вялікія перагоны» — Касьян Кузьміч, машыніст
- (1979) «Асенні марафон» — дзядзька Коля, сусед Алы па камунальнай кватэры
Зноскі
- Крючков Николай Афанасьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Nikolai Kryuchkov // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Bibliothèque nationale de France Nikolaj Krûčkov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads