Міхал Геранім Бжастоўскі

(1762—1806) маршалак шляхты Віленскай губерні From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Геранім Бжастоўскі
Remove ads

Міхал Геранім Бжастоўскі (14 красавіка 1762, Нясвіж — 1806) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі. Староста менскі з 1787 года, апошні чашнік вялікі літоўскі (1794—1795), маршалак Літоўска-Віленскай губерні (1801—1805).

Хуткія факты Міхал Геранім Бжастоўскі, чашнік вялікі літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Ева Бжастоўская з дачкой Ізабелай

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Станіслава Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага, і Тэафілі з Радзівілаў. Быў жанаты з Евай Храптовіч, дачкой Іахіма Храптовіча. Меў 2 дзяцей: Караля і Ізабелу.

Навучаўся ў школе піяраў у Вільні, скончыў Берасцейскі піярскі калегіум.

У 1788 г. быў абраны паслом на Вялікі Сойм ад Троцкага павета. Удзельнічаў у дэпутацыі па пытаннях горада, прапаноўваў забараніць карыстацца срэбнымі прадметамі ўсім акрамя караля (1 сакавіка і 3 мая 1790 г.).

У 1790 г. атрымаў ордэн Святога Станіслава, а ў 1791 г. Ордэн Белага арла. Мальтыйскі кавалер.

Быў зняволены Таргавіцкай канфедэрацыяй. Удзельнічаў у Паўстанні 1794 года, быў абраны ў Найвышэйшую дзяржаўную Раду (уваходзіў у склад дэпутацыі бяспекі).

У 1795 г. стаў маршалкам Завілейскага павета, у 1798—1801 гг. — маршалкам шляхты Гродзенскай губерні, 1801—1805 гг. — маршалкам шляхты Літоўска-Віленскай губерні. У 1801 г. удзельнічаў у дэпутацыі да Аляксандра І супраць прыцяснення шляхты.

Remove ads

Літаратурная творчасць

Быў таксама аўтарам драматычных твораў, напрыклад, Rycerze Łabędzia-drama rycerska w pięciu aktach oryginalnie wierszem napisana.

Зноскі

  1. Michał Hieronim Brzostowski // NUKAT — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11789729'></a>
  2. Michał Hieronim Brzostowski // MAK
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105192847'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads