Міхаіл Васільевіч Караблёў
вучоны ў галіне фармакалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Васільевіч Караблё́ў[1] (руск.: Михаил Васльевич Кораблёв; 24 студзеня 1923 — 10 чэрвеня 1987) — вучоны ў галіне фармакалогіі, доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1967), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1983). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Баркіна[1] Пашахонскага павета Яраслаўскай губерні РСФСР (сучасны Пашахонскі раён Яраслаўская вобласць Расіі). У 1941 годзе скончыў Рыбінскую фельчарска-акушэрскую школу і з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Удзельнічаў у баях на Доне, Сталінградскай і Курскай бітвах, вызваленні Беларусі і Польшчы. Перамогу сустрэў на тэрыторыі Германіі[2]. Пасля дэмабілізацыі паступіў вучыцца ў Яраслаўскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1952 годзе. Паступіў у аспірантуру пры кафедры фармакалогіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «К поискам препаратов, действующих на кровь и кроветворные органы»[2] і пачаў працу асістэнтам кафедры Мінскага медыцынскага інстытута. Потым працаваў у Варонежскім медыцынскім інстытуце. У 1960 годзе пад кіраўніцтвам М. В. Караблёва ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце была створана кафедра фармакалогіі, загадчыкам якой ён працаваў да канца жыцця.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
М. В. Караблёву належаць навуковыя працы па ўплыве дытыякарбамінавай кіслаты на арганізм жывёл, фармакалагічных і таксікалагічных ўласцівасцей яе і іншых біялагічна актыўных злучэнняў, вывучэнні і пошуку сродкаў барацьбы з гіпаксіяй і інш. Аўтар больш за 130 навуковых прац і вынаходніцтваў[2].
Сярод апублікаванага:
- Производные дитиокарбоминовой кислоты. — Мн., 1971.
- Противогипоксические средства. — Мн., 1976. (разам з П. І. Лукіенкам)
Пад кіраўніцтвам М. В. Караблёва абаронены 12 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыі[2].
Remove ads
Грамадская дзейнасць
М. В. Караблёў абіраўся вучоным сакратаром Вучонага савета Гродзенскага медыцынскага інстытута, членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства фармаколагаў, членам прэзідыума Беларускага навуковага таварыства фармаколагаў[2]. Апошнія 13 гадоў жыцця быў старшынёй Гродзенскага абласнога Камітэта абароны міру[2].
Узнагароды і званні
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- 10 медалёў
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
- Значок «Выдатнік аховы здароўя»
- Ганаровае званне «Заслужаны работнік навукі Беларускай ССР»
Памяць
З 1993 года кафедра фармакалогіі Гродзенскага медыцынскага інстытута носіць імя М. В. Караблёва[2]. На будынку інстытута, у якім ён працаваў, устаноўлена памятная дошка з барэльефам[2].
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads