Міхаіл Канстанцінавіч Сеўрук
беларускі мастак-жывапісец і графік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Канстанцінавіч Се́ўрук[1] (27 лютага 1905, Варшава — 14 сакавіка 1979, Нясвіж) — беларускі мастак-жывапісец і графік.
Remove ads
Біяграфія


Нарадзіўся ў Варшаве, дзе на той момант рэвізорам-эканамістам Надвісленскай чыгункі працаваў яго бацька, У 1909 годзе сям’я пераехала ў Брэст, дзе хлопчык пайшоў у першы клас гімназіі. З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Маскву, дзе на фармаванне зацікаўленасці жывапісам вялікае ўражанне зрабіла наведванне Траццякоўскай галерэі. У 1919 годзе сям’я вярнулася ў мястэчка Сноў, дзе праваслаўным святаром служыў дзед па маці Стэфан. У 1926 годзе скончыў Нясвіжскую гімназію. У 1927 годзе пасля звальнення з тэрміновай службы ў польскай арміі з’ехаў у Вільню, дзе 18 верасня напісаў прашэнне аб залічэнні на мастацкі факультэт Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя. Першыя два гады навучання аддаваў перавагу скульптуры ў майстэрні Баляслава Балзукевіча. З трэцяга курса перайшоў у майстэрню да Людаміра Сляндзінскага. Сярод яго любімых настаўнікаў быў таксама Аляксандр Штурман, які вёў майстэрню пейзажу.
Скончыўшы мастацкі факультэт у 1932 годзе, жыве і працуе ў Вільні.
У выставах пачаў удзельнічаць з 1937 года. Разам з Я. Драздовічам, П. Сергіевічам, Я. Горыдам быў адным з арганізатараў Віленскага таварыства мастакоў[2]. Сябраваў з Пётрам Сергіевічам[3].
З 1939 года жыў у Нясвіжы. У пасляваенны час выкладаў маляванне і чарчэнне ў агульнаадукацыйнай школе, кіраваў мастацкай студыяй пры Доме культуры.
Член Саюза мастакоў БССР з 1946 года.
Памёр у Нясвіжы. Пахаваны на мясцовых могілках.
Remove ads
Творчасць
Аўтар прац у станковым жывапісе і графіцы. Як пісаў В. Шматаў, «у асобных малюнках Сяўрука адчуваецца пэўны ўплыў Сляндзінскага з яго імкненнем да манументалізацыі і абагульнення формы, яе скульптурнасці»[4]. Пачатковым працам характэрны рысы рамантызму. Больш познія работы адрозніваюцца народнасцю вобразаў. Сярод мастацкіх прац: тэматычныя жывапісныя кампазіцыі «На ўборцы буракоў» (1936), «Жніво» (1937), «Новы дом» (1968), графічныя творы «Віленская Alma mater» (1937) і інш.
Аўтар вокладак часопіса «Калоссе», зборнікаў вершаў Максіма Танка «На этапах» (1936) і песень Рыгора Шырмы «Наша песня» (1938).
У пасляваенныя гады па-ранейшаму шмат маляваў, пераважна партрэты, выкананыя алоўкам, сангінай, вуглём. Большасць карцін 1960-70-х прысвечана людзям калгаснай вёскі.
Працы Сеўрука захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, музеях Вільні, квартэры-музеі, а таксама ў фондах Нясвіжскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея (1114 работ)[3].
У 2024 годзе вярнуліся з-за мяжы 15 твораў жывапісу і графікі М. Сеўрука, якія перададзены ў склад нясвіжскіх музейных фондаў[5].
Remove ads
Памяць
- У 1980 годзе ў Палацы Мастацтваў упершыню адбыўся шырокі паказ творчасці М. Сеўрука.
- Мемарыяльная дошка ў Нясвіжы (1989, скульптар У. Слінчанка)[6].
- 9 ліпеня 1996 у Нясвіжы адкрыта кватэра-музей Міхася Сеўрука, у 2013 годзе экспазіцыя была пашыраная і абноўленая.
- У 2005 годзе (да 100-годдзя мастака) прайшла юбілейная выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
- 27 лютага 2025 года ў Палацавым будынку Нясвіжа адчынілася выстаўка, прымеркаваная да 120–годдзя з дня нараджэння мастака[7]. Выдадзены ілюстраваны каталог выстаўкі[8].
Зноскі
- Міхась Сеўрук(недаступная спасылка)
- Он рисовал людей труда // Таямніцы Нясвіжа
- Шматаў В. Ф. Міхась Канстанцінавіч Сеўрук. — Мінск, 1980. — С. 14.
- Петэрсон Э. А. Слінчанка Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 9. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- . Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага : каталог часовай экспазіцыі, прысвечанай 120–годдзю з дня нарадження мастака. — Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». — Мінск.: Колорград, 2025. — 59 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-896-964-6.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads