Новагародскі павет
павет Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новагародскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст. Сталіца — Наваградак.
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 38%[2].
Мяжа са Слонімскім паветам ішла па рацэ Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павета паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам з іншага.
У склад Новагародскага павета ўваходзілі тэрыторыі Новагародскага гродавага, Глускага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Улучаў наступныя гарады і мястэчкі: Навагрудак, Нясвіж, Мір, Любча, Клецк, Цімкавічы, Карэлічы, Стоўбцы, Свержань, Мыш, Рубяжэвічы, Ляхавічы, Здзецел і інш.
Remove ads
Зноскі
- Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads