Рубяжэвічы

аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рубяжэвічыmap
Remove ads

Рубяжэ́вічы[2] (трансліт.: Rubiaževičy, руск.: Рубежевичи) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Рубяжэвіцкага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны ўсход ад Стоўбцаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; на скрыжаванні аўтамабільных дарог на Стоўбцы, Івянец, Дзяржынск, паміж рэкамі Сула і Перакуль.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Рубяжэвічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Першы пісьмовы ўспамін пра Рубяжэвічы як уладанне князя Васіля Вярэйскага датуецца 1483 годам. У 1550 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў паселішча Мікалаю Радзівілу. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

Thumb
Касцёл Св. Антонія па захопе МП

У XVIXVII стст. Рубяжэвічы сталі цэнтрам Няўборскіх уладанняў Радзівілаў. У XVII ст. апошнія фундавалі тут Мікалаеўскую царкву, якой надалі вёску Марозавічы і 60 дзесяцінаў зямлі. У 1652 Багуслаў Радзівіл перадаў Рубяжэвічы ў арэнду Покусам і Аборскім. У 1769 годзе мястэчка перайшло да Рутынскіх і Лопацяў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Рубяжэвічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Менскага павета Мінскай губерні. Мястэчка перайшло ў валоданне Вітгенштэйнаў. У XVIIIXIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1909 год — 144 двары, царкоўна-прыходская школа; царква, 2 сінагогі, будуецца касцёл. Увесну 1906 г. расійская паліцыя выкрыла ў маёнтку падпольную польскую школу. Настаўнікі былі пакараны[3].

У 19191920 гг. Рубяжэвічы знаходзіліся пад часовай польскай адміністрацыяй, у Менскім павеце Мінскай акругі Грамадскай управы Усходніх земляў. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам ([1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. У 19211922 гг. тут на барацьбу з бальшавікамі фарміраваліся беларускія ваенныя аддзелы генерала С. Булак-Балаховіча.

Увосень 1939 годзе Рубяжэвічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У гета ў убяжэвічах (1 жніўня 1941 — 31 студзеня 1943) былі забітыя каля 1000 габрэяў.

Станам на 1999 год тут было 145 двароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • XVII стагоддзе: 1650 год — 2 тыс. чал.
  • XIX стагоддзе: 1897 год — 1482 чал.[4]
  • XX стагоддзе: 1909 год — 1102 чал.[4]; 1921 год — 1509 чал.[5]; 1999 год — 923 чал.[6]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 308 жыхароў, 143 двары[4].

Інфраструктура

Thumb
Будынак пошты, 2024 г.

У Рубяжэвічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

  • Касцёл Св. Іосіфа (19071911)
  • Млын вадзяны (XIX ст., цяпер у руінах)
  • Могілкі яўрэйскія
  • Свята-Мікалаеўская царква (2000)
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[4].

Страчаная спадчына

  • Касцёл Св. Антонія Падуанскага (1799, драўляны; зруйнаваны савецкімі ўладамі ў 1972)
  • Сінагога (XVIII ст.)
  • Царква могілкавая (1861—1862)
  • Царква Св. Мікалая (XVII ст.)

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 34. ISBN 978-83-227-2629-7.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  4. Анатоль Валахановіч. Рубяжэвічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0214-8. С. 125.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads