Палац Сапегаў — Агінскіх на Падоле (Гродна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Сапегаў — Агінскіх на Падоле (Гродна)map
Remove ads

Палац Сапегаў-Агінскіх на Падоле — арыстакратычная рэзідэнцыя, размешчаная ў Гродна, на тэрыторыі гістарычнага раёна Падол (Ніжні горад). На сёння ўключаны ў структуру галоўнага корпуса былога Гродзенскага піўзавода.

Хуткія факты Палац Сапегаў — Агінскіх на Падоле, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Князёўна Ганна з Вішнявецкіх Агінская.
Thumb
Уладальнік гродзенскага палаца, Міхал Казімір Агінскі.

Першая рэзідэнцыя на гэтым месцы будавалася, як мяркуецца, яшчэ ў XVI стагоддзі, прадстаўнікамі роду Сапег. Як сведчаць матэрыялы архіва гэтага роду, у 1530 г. кароль Жыгімонт пацвердзіў віцебскаму ваяводзе Івану Багданавічу Сапезе набыццё нерухомай маёмасці, у прыватнасці “палацаў над Нёманам” у Гародні[1].

З 1555 г. паходзіць згадка аб тым, што Астафій Валовіч, які „мел дворец Сапеженьский [...] на сей стороне Немна от места Городенского”, абмяняў гэтую нерухомасць на палац войта Пятра Шаматулы[1][2].

Адносна канкрэтных будаўнікоў палаца на Падоле ў даследчыкаў няма адзінага меркавання. Аднак мяркуецца, што ў XVII стагоддзі палац ужо быў каменным[3].

З пачатку XVIII стагоддзя, пасля паражэнняў Сапегаў у грамадзянскай вайне, палац знаходзіўся ва ўласнасці іх праціўнікаў з княжацкага роду Агінскіх. Рэзідэнцыяй валодалі троцкі ваявода Юзаф Тадэвуш Агінскі і яго жонка Ганна з княжацкага роду Вішнявецкіх[4].

Пасля Юзафа і Ганны Гродзенскім палацам валодаў іх сын — Міхал Казімір Агінскі. Гэты магнат стаў адным з самых вядомых прадстаўнікоў роду і адным з самых уплывовых людзей краіны. Пазней будынак перайшоў ва ўласнасць Казіміра Вольмера, вядомага ў Гродзенскім павеце шляхціца.

У 70-х гадах XIX стагоддзя будынак належаў аўстрыйскаму падданаму Юзафу Кунцу, які і адкрыў у былым магнацкім палацы бровар[4]. У выніку перабудовы палаца пад піўзавод яго выгляд прыкметна змяніўся, але пры гэтым значны аб’ём старых сцен быў захаваны.

Датай заснавання піўзавода Кунца лічыцца 1877 год. Прамысловец хутка нарошчваў магутнасці і неўзабаве выйшаў на першае месца ў горадзе па аб’ёме вытворчасці піва.

Пасля Юзафа Кунца бровар перайшоў да яго сыноў і нашчадкаў Ігнацыя і Франца. Пазней прадпрыемства прадалі Браніславу Караткоўскаму.

У 1914 годзе завод вырабляў больш за 3 з паловай мільёны літраў піва ў год, што адпавядала больш чым 6 мільёнам бутэлек[4].

У 20-х гадах XX стагоддзя піўзавод знаходзіўся ва ўласнасці Юдэля Марголіса.

У 30-х гадах таго ж стагоддзя Піваварная вытворчасць належала прадпрыемству найбагацейшага яўрэйскага камерсанта з Варшавы Гарацыя Гелера, які да таго часу ўжо сканаў. У гэты перыяд якасць Гродзенскага піва стала вышэйшай.

У савецкі час прадпрыемства працягвала працу, якая не спынялася і пасля распаду СССР.

Гродзенскі піўзавод збанкрутаваў і быў зачынены ў 2007 годзе. У 2017 годзе ў будынку адбыўся пажар[5].

У 2022 годзе пачалася комплексная рэканструкцыя аб’екта. Мяркуецца стварэнне бровары і музея, а таксама будаўніцтва цэлага квартала новых будынкаў побач з былым палацам. Квартал новых будынкаў, згодна з планам, павінны размясціць як раз на месцы згубленых будынкаў XIX—XX стагоддзяў. Дадзенае рашэнне падвяргалася крытыцы з боку некаторых гродзенскіх гісторыкаў.

Remove ads

Архітэктура

Палац з’яўляўся прыкладам архітэктуры барока. Згодна са схемай пачатку XVIII стагоддзя і малюнкам пачатку 1800 г., на той час палац меў высокі дах вежы па баках асноўнага аб’ёму, якія ўздымаліся на адзін паверх над будынкам і былі накрыты шатровымі завяршэннямі.

Thumb
Палац на фота 1860-х гг. пасля перабудовы.

На плане Гродна 1753 года, палац адзначаны як каменны. Зафіксаваная форма будынка - прастакутны аб'ём з дзвюма вежамі па баках - адпавядае вядомым графічным выявам. Мастацтвазнаўчы аналіз выяўленага падчас рэстаўрацыйных работ у 2020—2024 гг. надрэчнага фасада і планіровачных асаблівасцей, дазваляе выказаць здагадку, што архітэктарам гарадзенскага палаца мог з'яўляцца найбуйнейшы архітэктар барока ў Рэчы Паспалітай Тыльман ван Гамерэн, або нехта з яго пераймальнікаў[4].

У перыяд XIX—XX стагоддзяў, былы будынак палаца быў значна рэканструяваны і пашыраны з мэтай размяшчэння піваварнай вытворчасці. Новыя часткі будынка выконваліся ў строгім стылі, са стрыманым дэкорам, у духу так званай «цаглянай эклектыкі», але з тынкаваным аздабленнем ад пачатку.

Remove ads

Рэканструкцыя

У 2020 годзе комплекс будынкаў піўзавода купіла з аўкцыёну фірма ТАА «МБА Інвестмэнт» з польскім капіталам[6]. Пасля рэканструкцыі комплекс мусіць пераўтварыцца ў бізнес-цэнтр з музеем гісторыі гродзенскага піва, міні-броварам, фудкортам і гандлёвымі кропкамі. Побач у перспектыве плануецца ўзвядзенне гатэльнага комплексу[7].

Актыўная фаза рэканструкцыі былога палаца пачалася ў 2022 годзе[8]. Па словах прадстаўніка кампаніі інвестара, Аляксандра Заглыбоцкага «Канцэпцыя, вядома, змянялася некалькі разоў»[9]. Першапачатковыя візуалізацыі праекта паказвалі ідэю рэканструкцыі будынка ў абліччы піўзавода XIX стагоддзя з фрагментарным раскрыццём зандажамі захаваных элементаў першапачатковых фасадаў[10]. Аднак, пасля правядзенне даследаванняў было прынята рашэнне аб неабходнасці максімальнага выяўлення фасада магнацкай рэзідэнцыі XVII ст., які захаваўся ў аб’ёме будынка піўзавода Кунца ХІХ ст. Пра важнасць такога падыходу таксама выказваўся гродзенскі гісторык Яўген Аснарэўскі, які даслаў адкрыты ліст з прапановамі ўладальнікам аб’екта і ў Міністэрства культуры. Над праектам працуе вялікая каманда беларускіх спецыялістаў, аўтар канцэпцыі рэстаўрацыі і навуковы кіраўнік архітэктар-рэстаўратар Раман Забела[11].

Да сярэдзіны чэрвеня 2023 года на тэрыторыі комплексу знеслі ўсе будынкі савецкай эпохі[12].

Падчас работ на надрэчным фасадзе галоўнага корпуса бровара выяўлена аўтэнтычныя часткі і асноўная кампазіцыя фасада былога палаца: адноўленыя пілястры, раскрыты замураваныя аркі палацавых лоджый. Унутры будынка выяўлены рэстаўрацыйнымі прыёмамі планіровачны ўклад палаца, раскапаныя раней недаследаваныя памяшканні падвалаў[13].

Будынкі бровара XIX—XX ст. захоўваюцца і рэстаўруюцца. Асноўнай складанасцю праекта з’яўляецца знайсці баланс паміж рознымі перыядамі, з аднаго боку максімальна выявіць выразную архітэктуру барочнай магнацкай рэзідэнцыі XVII ст., а з іншага захаваць цэласнасць успрымання стрыманага комплексу прамысловай архітэктуры ХІХ ст.

Аб’ект плануецца здаць у трэцім квартале 2026 года[13].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads