Палац Чацвярцінскіх (Гродна)

Палац Чацвярцінскіх (былая Каралеўская медычная акадэмія ў Гродне, заснаваная ў 1770-я гг.). From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Чацвярцінскіх (Гродна)map
Remove ads

Палац Чацвярцінскіх у Гродне (былая Каралеўская медыцынская акадэмія 1775-1781) — палацава-паркавы комплекс XVIII—XIX ст. у Гродне, Беларусь.

Хуткія факты Палац Чацвярцінскіх, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Будынак узведзены ў 1770-х гадах у межах маштабнага праекту забудовы гродзенскага прадмесця Гарадніцы. Працамі кіраваў Антоні Тызенгаўз, хоць фактычным уладальнікам усяго гарадніцкага комплексу быў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Паводле звестак даследчыкаў, будынак быў спраектаваны каралеўскім архітэктарам Джузэпэ дэ Сака. Будынак прызначаўся для размяшчэння Каралеўскай медыцынскай акадэміі, першай вышэйшай навучальнай установы на тэрыторыі сучаснай Беларусі па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу[1].

У 1777 годзе кароль Станіслаў Аўгуст аглядаў кабінеты, хаця ўнутраныя работы яшчэ не былі цалкам скончаны[2].

Пасля пераносу акадэміі ў Вільню ў 1781 годзе будынак перайшоў да князёў Чацвярцінскіх, якія адыгрывалі значную ролю пры каралеўскім двары.

Пад час Гарадзенскага сойму 1793 года ў будынку размяшчаўся генерал-маёр Іван Раўтэнфельд, які спрыяў дасягненню выгодных для Расіі і Прусіі вынікаў сойму.

У дзённіку пісьменніка Тэадора Трыпліна, які наведаў Гродна 28 ліпеня 1856 года, ёсць успаміны пра палац[3]

" Дом князя Чацвярцінскага, размешчаны паміж агародамі ў паўночным прыгарадзе, у зачаравальным месцы. У ім знаходзяцца некалькі вельмі прыгожых палотнаў і некаторая колькасць старадаўніх булаў, буздыганаў, карабел і стрэльбаў. Здаецца, гэта адзіны збор жывапісу і адзіны музей горада.
— Teodor Tripplin. Dziennik podróży po Litwie i Żmudzi, t. 1, s – 27, Wilno 1858;
"

У 1890 годзе ў палацы нарадзіўся Юзаф Ядкоўскі, гісторык з Гродна[4]. Яго бацька, Юзаф-старэйшы, жыў у гэтым будынку. Паводле ўспамінаў гісторыка Станіслава Касцялкоўскага, у маёнтку размяшчаўся Сельскагаспадарчы сіндыкат[5].

Да Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўвалі як здымнае жыллё. Пасля вайны і да 2014 года тут размяшчалася ваенная камендатура. Ад 2014 года будынак пуставаў. Горад спрабаваў прадаць яго больш за 10 разоў, але няўдала. Нарэшце 25 траўня 2020 года будынак купіў уласнік гродзенскага парку атракцыёнаў за 1,69 млн руб. Паводле ўмоў аўкцыёну, ён мусіў увесці будынак у эксплуатацыю не пазней, чым праз чатыры гады ад продажу — то бок вясной 2024 года[6].

11 лютага 2010 года Google дадаў выяву палаца Чацвярцінскіх на лагатып свайго браўзера ў гонар гадавіны нараджэння Напалеона Орды, аўтара акварэлі з відам будынку.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Будынак Каралеўскай медыцынскай акадэміі ў XIX стагоддзі

Знешні выгляд палаца адносна мала змяніўся ў параўнанні з першапачатковым. Будынак створаны ў стылі барока з уплывам класіцызму. Кампазіцыя падкрэслівае бакавыя рызаліты, якія нагадваюць вежы[1]. Раней яны былі накрытыя гранёнымі купаламі. На заходнім баку будынка знаходзілася аранжарэя, якая злучала палац з цяпер неіснуючым палацам Тызенгаўза[1].

Першы паверх галоўнага фасада ўпрыгожаны рустыкай. Вокны бакавых рызалітаў апраўлены простымі ліштвамі. Аконныя праёмы другога паверха цэнтральнай часткі палаца ўпрыгожаны больш складанымі ліштвамі з канелюрамі. Фасад упрыгожаны пілястрамі і лізенамі. Паміж рызалітамі размешчана вялікая лоджыя, дабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя. На верхніх паверхах «веж», пасля размяшчэння ў палацы савецкіх ваенных арганізацый, замест купалаў былі дададзеныя парапеты з мілітарыстычным дэкорам са сцягамі і пяціканцовымі зоркамі.

Remove ads

Крыніцы

Бібліяграфія

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads