Паліна Анціпаўна Стрэпетава

руская тэатральная актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia

Паліна Анціпаўна Стрэпетава
Remove ads

Паліна (Пелагея) Анціпаўна Стрэ́петава[1] (руск.: Полина (Пелагея) Антипьевна Стрепетова; 4 кастрычніка 1850 — 17 кастрычніка 1903) — руская тэатральная актрыса. Жонка акцёра М. І. Пісарава.

Хуткія факты Паліна Анціпаўна Стрэпетава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Ніжнім Ноўгарадзе. Імёны бацькоў і дакладная дата нараджэння Паліны Стрэпетавай невядомыя, бо яе дзіцем знайшлі на ганку дома ніжагародскага тэатральнага цырульніка А. Стрэпетава[2][3]. Прыёмная маці была актрысай. Тэатральную адукацыю Паліна Стрэпетава не атрымала, і з сямі гадоў выходзіла на сцэну Ніжагародскага тэатра ў дзіцячых ролях[2]. Дэбютавала ў 1865 годзе ў Рыбінску. У 1865—1875 гадах працавала ў тэатрах у Яраслаўлі, Сімбірску, Мураме, Саратаве, Самары, Казані і іншых гарадах. Выконвала ролі ў камедыях, вадэвілях, драмах і аперэтах. З 1873 года была актрысай Агульнадаступнага тэатра ў Маскве. У 1181—1890 і 1899—1900 гадах[1][4] — актрыса Александрынскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу. У 1895—1896 гадах працавала ў тэатры А. С. Суворына[5].

Апошнія гады жыцця П. А. Стрэпетава правяла ў Санкт-Пецярбургу. Памерла 4 кастрычніка 1903 года і была пахавана на Нікольскіх могілках. У 1936 годзе прах быў перанесены ў Некропаль майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры[2].

Remove ads

Творчасць

П. А. Стрэпетава валодала выдатным трагедыйным дараваннем і тэмпераментам. Сярод выкананых роляў: Лізавета («Горкая доля» А. Пісемскага), Кацярына, Мар’яна Андрэеўна, Кручыніна («Навальніца», «Бедная нявеста», «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага), Сара («Іванаў» А. Чэхава), Наташа («Русалка» А. С. Пушкіна), Гертруда («Апошні кумір» А. Дадэ), Сцепаніда («Каля грошай» В. Крылова паводле А. Пацехіна), Матрона («Улада цьмы» Л. М. Талстога), Ва­лу­но­а («За­кат» А. І. Южына-Сум­ба­тава) і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. Стрепетова Полина (Пелагея) Антипьевна (руск.) (Праверана 21 чэрвеня 2023) // Нацыянальны драматычны тэатр Расіі (Александрынскі тэатр)
  2. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  3. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads