Партрэт Мельхіёра Гедройца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партрэ́т Мельхіё́ра Гедро́йца — карціна невядомага мастака з калекцыі Нясвіжскага замка, напісаная ў 1585 годзе. З’яўляецца часткай збору Літоўскага мастацкага музея ў Вільні.
Апісанне
Найбольш ранні і характэрны партрэт духоўнай асобы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паясны партрэт, які адлюстроўвае біскупа жамойцкага Мельхіёра Гедройца (1537—1609), паказвае прыкметы сацыяльнага становішча партрэтаванага. Мастак імкнуўся паказаць Гедройца як адданага служку Ватыкана, па-ханжаску стрыманага і задуменнага. У руках біскупа крыж. Гэта не толькі кампазіцыйны прыём, каб абыграць рукі, але і іконаграфічная дэталь з ідэалагічным падтэкстам. Адначасова на партрэце — прадстаўнік магутнага феадальнага роду, аб чым сведчаць герб, залатыя пярсцёнкі, іншыя каштоўныя рэчы[1]. Над гербам надпіс "MELCHIOR GIEDROJC D: G: EPS: SAMOGITAE ANNO AETATIS SVAE 48 1585"[2].
У гэтым партрэце ўпершыню ў беларускім жывапісе былі сфармуляваны асноўныя ідэйна-мастацкія прынцыпы партрэта духоўнай асобы перыяду Контррэфармацыі[1].
Remove ads
Зноскі
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
- Апісанне карціны на сайце Літоўскага мастацкага музея Архівавана 4 сакавіка 2016. (літ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads