Полацкі ўмацаваны раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Полацкі ўмацаваны раён, 61-ы ўмацаваны раён, Полацкі УР, ПоУР — комплекс абарончых збудаванняў паміж Полацкам і Ветрына, узведзены на абарончай лініі ў перыяд з 1927 па 1932 год уздоўж старой мяжы СССР з Польшчай. Частка так званай «лініі Сталіна».
Апісанне
Працягласць ПоУР складала 56 кіламетраў. На гэтым адрэзку было пабудавана 203 дотаў, з іх 10 процітанкавых, з вежамі ад Т-26[1]. Глыбіня на галоўных напрамках дасягала 5 км, а на другарадных — каля 2 км. Найменшая адлегласць да дзяржаўнай мяжы СССР з Польшчай складала 4 км. Умацраён працягнуўся з поўначы на поўдзень ад вёскі Боркі на рацэ Дрыса і пасёлка Баравуха на поўначы да паўднёвага берага возера Гомель і аднайменнай вёскі — паміж Полацкам і Ветрына. Асноўныя аб’екты размяшчаліся па ўсходнім беразе ракі Ушача ад месца яе ўпадзення ў Заходнюю Дзвіну і на поўдзень[2].
Кожны дот абараняўся стралковымі групамі ў перадполлі, дзе стваралася мінімум па два дзота. Рыліся таксама акопы, стралковыя ячэйкі, якія стваралі палявое запаўненне для дотаў як станавога хрыбта абароны.
Remove ads
Будаўніцтва
У 1922 годзе ў рамках праграмы будаўніцтва ўмацаванняў «лініі Троцкага» на мяжы СССР былі працягнутыя работы па ўдасканаленні ранейшых і будаўніцтве новых дрэва-зямельных умацаванняў. У 1924 годзе штаб Заходняй ваеннай акругі пачаў распрацоўку праекта Полацкага ўмацаванага раёна.
У праекце ўвага засяроджвалася на ўмацаванні Паўночна-Заходняга сектара, у першую чаргу раёна станцыі Баравухі-1 і паўночней яе. У 1925 годзе 4-ы сапёрны батальён прыступіў да дарожных работ, а 1-я тэлеграфна-будаўнічая рота да праводкі ліній сувязі. Да выканання работ прыцягвалася мясцовае насельніцтва і асабісты склад раскватараваных у Полацку воінскіх часцей.
Падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве Полацкага УРа пачаліся ў 1927 годзе. План абарончых работ Беларускай ваеннай акругі на 1927—1928 гады прадугледжваў пабудову 40 агнявых кропак. Будаўніцтва ПоУРа курыравалі М. М. Тухачэўскі і І. П. Убарэвіч. Рэалізаваць планы ўдалося часткова.
У 1928 годзе былі пабудаваны першыя 4 доты. У 1930 годзе было пабудавана 47 збудаванняў батальённых раёнаў абароны (БРА) «Ф» і «Х» на фарынаўскім кірунку. У 1931 годзе разгарнулася буйнамаштабнае будаўніцтва больш за 250 жалезабетонных абарончых збудаванняў. Да 1932 годзе будаўніцтва было ў асноўным завершана. У наступныя гады праводзілася толькі ўдасканаленне.
У 1939 годзе, пасля змянення дзяржаўнай граніцы, баявыя збудаванні былі закансерваваны.
Remove ads
У Вялікай Айчыннай
Дзякуючы упартым баям у Мінскім умацаваным раёне, якія затрымалі наступленне вермахта, на мяжы сярэдняй плыні Заходняй Дзвіны змагла засяродзіцца 22-я армія генерал-лейтэнанта П. А. Ершакова, перакінутая за 5 дзён з Уральскай ваеннай акругі (6 цалкам укамплектаваных стралковых дывізій)[3]. Камандаванне Полацкім гарнізонам было даручана камандзіру 174-й стралковай дывізіі А. І. Зыгіну. Раніцай 22 чэрвеня 1941 года гэта злучэнне яшчэ знаходзілася ў пункце пастаяннай дыслакацыі, а 27 чэрвеня яго галоўныя сілы прыбылі ў Полацк[4].
На савецкія сілы наступалі 16 нямецкіх дывізій. Прасоўванне праціўніка ўдалося затрымаць на 22 дні. Аднак пачатае немцамі 13 ліпеня наступленне на Невель ім спыніць не ўдалося. Абыходзячы Полацк з поўначы, 15 ліпеня немцы перарэзалі чыгунку Полацк—Ідрыца і захапілі частку Полацка на левым беразе Заходняй Дзвіны. Пасля гэтага пачаўся адвод савецкіх войск з Полацкага ўмацаванага раёна, але ар’ергард заставаўся на пазіцыях да 19 ліпеня.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads