Пётр Алехнавіч
(пам. 1516) кухмістр літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Алехнавіч (? — 1516) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Аляхновічаў герба «Ляліва». Нарадзіўся ў сям’і Алехны Рымавідавіча.
Маршалак П. Я. Мантыгірдавіча ў 1488 годзе, кухмістр ВКЛ з 1492 года; намеснік аліцкі і неманойцкі ў 1494—1502 гадах, скірстымонскі ў 1505—1507 гадах, уцянскі з 1514 года. У 1499 годзе пасол у Малдову. Падпісаў як сведка дагавор 1501 года з Інфлянцкім ордэнам. На Гарадзенскім сойме 1501 года прызначаны вялікім князем літоўскім Аляксандрам дэлегатам на Пётркаўскі сойм, скліканы для абрання Аляксандра на польскі трон і заключэння уніі з Польшчай. У 1506 годзе адзін з паслоў ВКЛ на Люблінскі сойм для перагавораў аб дзяржаўнай уніі. У 1507 годзе адпраўлены паслом у Маскву, дзе быў затрыманы на год.
Remove ads
Сям’я
Яго сыны Станіслаў і Мікалай зваліся Кухмістровічамі.
Зноскі
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 291. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 317. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads