Рабінія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рабінія
Remove ads

Рабі́нія[1][2] (Robinia) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Лістападныя, часта калючыя, дрэвы або кусты. Лісце непарнаперыстаскладанае, аснова чаранка ўтварае покрыва, якое ахоўвае пазушныя пупышкі. Кветкі белыя, ружовыя, чырвоныя ў гронках. Плод — лінейна падоўжаны боб.

Арэал

Адрозніваецца каля 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Завезены ў Еўропу ў пачатку XVII стагоддзя. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана 4 віды: рабінія псеўдаакацыя, або белая акацыя (Robinia pseudoacacia), рабінія клейкая (Robinia viscosa), рабінія новамексіканская (Robinia neomexicana) і рабінія пышная (Robinia luxurians).

Значэнне і выкарыстанне

Драўніна ў рабініі псеўдаакацыі шчыльная, трывалая з цёмна-жоўтым ядром і светлай абалонай; ідзе на выраб мэблі, добра паліруецца. Адна з лепшых меданосаў. Выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў, малаплодных і засоленых глеб, схілаў яроў і інш. Дэкаратыўныя расліны. Культывуюцца ў садах і парках.

Рабінія псеўдаакацыя парушае цыкл азоту ў глебе  (руск.) і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне Еўропы[3]. З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[4].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads