Разуха стрэлкападобная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Разуха стрэлкападобная
Remove ads

Разу́ха стрэлкападобная[1] (Arabis sagittata) — від кветкавых раслін роду Разуха (Arabis) сямейства капуставыя (Brassicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Кветка

Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[1] см. Сцябло прамое. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, падоўжанае. Сцябло і лісце апушаныя. Кветкі белыя, з чатырма пялёсткамі. Плод — сплюшчаны стручок даўжынёй 2—6 см, з выразнымі жылкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая расліна, мезафіт, алігатроф і мезатроф[2]. Расце ў горных стэпах, на сухіх і горных лугах, узлесках, схілах, камяністых россыпах, ў хмызняках, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах, у садах і агародах.

Цвіце ў маіліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні. Размнажаецца насеннем.

Рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  2. Резуха стреловидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads