Расціслаў Аляксеевіч Шылай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Расціслаў Аляксеевіч Шыла́й (23 лютага 1936, в. Раўнаполле, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).

Хуткія факты Расціслаў Аляксеевіч Шылай, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў БПІ (1960). З 1960 года працаваў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект», з 1980 года галоўны архітэктар. З 1981 года начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення па будаўніцтве і архітэктуры, з 1996 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.

Творчасць

Thumb
Кінатэатр «Беларусь»

Асноўныя работы ў Брэсце: Брэсцкі аэравакзал (у сааўтарстве, Дзяржаўная прэмія БССР 1988), жылыя дамы па вул. Набярэжнай (19611963), па бульвары Касманаўтаў (1979), будынкі абласной клінічнай бальніцы на 900 коек, тэлевізійна-студыйнага комплексу (абедзве 1965), жылыя дамы на Партызанскім праспекце, магазін па вул. Леніна (1970-я гг.), комплекс жылых дамоў з прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання ва Усходнім раёне па вул. Маскоўскай (1970-я гг.), будынкі музычнага вучылішча па вул. Гогаля (1973), кінатэатра «Беларусь» (1977), будынак Брэсцкага абкама КПБ (1977), жылы дом па вул. Энгельса (1985), фізкультурна-аздараўленчага комплексу (1984); рэканструкцыі гандлёвага цэнтра «Славянскі базар» (20002001), вытворчага прадпрыемства пад гандлёвыя рады па вул. Куйбышава (2001); бюст Т. Р. Шаўчэнкі на бульвары Шаўчэнкі (2002); Свята-Георгіеўскі храм у в. Вычулкі Брэсцкага раёна (2003).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «За доблесную працу»[1]. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).

Зноскі

  1. Шилай Ростислав Алексеевич // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. 2 500 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads