Рафаел Саркісавіч Ісраелян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рафаел Саркісавіч Ісраелян
Remove ads

Рафаел Саркісавіч Ісраелян (Рафаэл Сяргеевіч Ісраелян) (1908—1973) — савецкі армянскі архітэктар . Народны архітэктар СССР (1970). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1951).

Хуткія факты Рафаел Саркісавіч Ісраелян, Дата нараджэння ...
Remove ads

Адукацыя

• Пасля сканчэння школы і тэхнікума паступіў у Тбіліскую акадэмію майстэрстваў, адкуль з трэцяга курса перавёўся ў Ленінград, у Інстытут грамадзянскіх інжынераў, а потым на архітэктурны факультэт Інстытута малярства, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна.
• 19291934 — вучыўся на архітэктурным факультэце Інстытута малярства, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна, які скончыў з адзнакай.

Прафесійная дзейнасць

У 1936 годзе пераязджае на пастаянную працу ў Ерэван, з якім надалей злучана ўсё яго творчае жыццё. Праектаваў і будаваў самыя розныя збудаванні — жылыя дамы, клубы, прамысловыя і сельскія будынкі і збудаванні, паркі і манументы. Адначасна — займаўся ўжытковымі выглядамі мастацтва: вокладкі кніг, кераміка, ювелірныя вырабы, значкі, памятныя знакі, экслібрысы і многае іншае.

• З 1940 года — выкладаў у політэхнічным інстытуце.
• Па яго праектах былі пабудаваны звыш 150 будынкаў. Ён стварыў новы тып мемарыяльных збудаванняў — невялікія помнікі-крыніцы ў памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads

Праекты

• вінныя скляпы Арарата (1937—1963, 1-я супольная праца з Г. Б. Качарам і інш.)
• будынак Ерэванскага віннага камбіната (1938)
• акведук цераз р. Раздан (1949)
• манумент Перамогі (1950, са статуяй Сталіна скульптара С. Мяркурава) у Ерэване[3]
• прафілакторый завода імя С. М. Кірава ў Арзакане (Арменія, 1957)
• манумент «Ваагн» (1965, скульптар А. А. Аруцюнян)
• мемарыяльны комплекс «Сардарапацкая бітва» (у Акцемберанскім раёне Арменіі, 1968)
• будынак Музея (у Акцемберанскім раёне Арменіі, 1977)

Званні і ўзнагароды

• народны архітэктар СССР (1970)
• заслужаны архітэктар Армянскай ССР[4].
• заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР[4]
• Сталінская прэмія першай ступені (1950) — за манумент «І. В. Сталін» у Ерэване (1950, супольна са скульптарам С. Д. Мяркуравым)

Зноскі

1. Հայկական սովետական հանրագիտարան / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2000.

2. Ikonnikov A. V. Rafayel Israyelyan // Israyelyan, Rafayel // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T042544

3. Сафарян Л. «Архитектор» — краткий биографический справочник Союза Архитекторов Армении. Ер.: «Зангак-97», 1998. ISBN 99930-2-011-4.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads