Рышар Жэранян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рышар Жэранян (фр.: Richard Jeranian, арм.: Ռիշար Ժերանյան, нарадзіўся 17 ліпеня 1921 года ў Сівасе—2019) — французскі мастак і літограф армянскага паходжання[6].
Remove ads
Біяграфія
Рышар Жэранян правёў дзяцінства ў Францыі, цікавіўся музыкай і малярствам. Вучыўся ў Марсэлі, потым у акадэміях Жуліян і Гранд-Шамьер. Браў удзел у Другой сусветнай вайне, з 1944 года служыў у ВПС Францыі, праходзіў службу ў Алжыры і Марока да 1946 года[7]. Пасля вайны ён шмат падарожнічаў, наведваў Ліван, СССР і Іран, супрацоўнічаў з фондам Галуста Гюльбенкяна. У 1988 годзе ён збіраў сродкі для стварэння шпіталя для дзяцей, пацярпелых у выніку Спітакскага землетрасення[8][9].
Працы Жэраняна ставяцца да сюррэалізму, кубізму, абстракцыянізму і фігуратывізму, прысвечаны тэмам музыкі, жанчынам і Арменіі; выкананы алейнымі фарбамі.
Remove ads
Калекцыі
- Музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна
- Нацыянальная карцінная галерэя Арменіі[10][11].
Узнагароды
- Срэбны медаль горада Парыж, 1955[12]
- Ордэн Мастацтваў і літаратуры, 1959
- Лаўрэат Нацыянальнай прэміі імя Марціроса Сар'яна, 1987
- Медаль Маўсеса Харэнацы, 2011
Бібліяграфія
- Richard Jeranian [Texte imprimé] : 60 ans de peinture évolutive Paris cop. 2006[13]
Зноскі
- Fichier des personnes décédées mirror Праверана 5 мая 2022.
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- Richard Jeranian — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 27 сакавіка 2017.
- Art actif Архівавана 3 чэрвеня 2017. (фр.)
- Benezit Dictionary of Artists Архівавана 26 лістапада 2016.
- azg.am Архівавана 15 лютага 2009. (арм.)
- armworld.am Архівавана 26 лістапада 2016. (арм.)
- armenian diaspora.com Архівавана 1 снежня 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads