Сачавічнік вясенні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сачавічнік вясенні[2] (Lathyrus vernus) — травяністая шматгадовая расліна сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
![]() |
![]() | ||||||||||
Bombus pascuoru на суквецці Lathyrus vernus |
Сцёблы 25-50 см даўжынёй, прамыя, голыя.
Лісце з 2-3(4) парамі лісточкаў. Вось ліста заканчваецца невялікім лінейным адгалінаваннем, каля якога часам маецца ложнаканечны лісточак. Лісточкі яйкападобныя або эліптычныя, зрэдку амаль ланцэтныя, доўга адцягнута завостраныя, 3-8(9) см даўжыней, (1)1,5—3(4) см шырынёй, з абодвух бакоў голыя, рэдка зверху рассеяна-валасістыя, па краі кароткарасніцавыя, часам дадолу паўзагарнутыя.
Гронкі друзлыя, 3-10-кветкавыя. Чашачка 7-9 мм даўжынёй, верхнія трохкутныя зубцы яе ў два-тры разы карацей трубкі, ніжнія ланцэтныя, амаль роўныя трубцы. Венчыкі пурпурна — ці сіне-фіялетавыя, 15-17 мм даўжынёй. Завязь можа быць дробназалозістая. Бабы 3,5—5 см даўжынёй, лінейныя, голыя. Цвіце вясной.
Remove ads
Распаўсюджанне
Расце ў разрэджаных хвойных і змешаных лясах, на лугах і сярод кустоў.
Сустракаецца ў Еўропе, на Каўказе, на Алтаі, у Сібіры і ў Малой Азіі.
На Алтаі сустракаецца ў барах ля Барнаула і далей на паўднёвы ўсход па далінах ракі Ішы ля вёскі Верх-П’янкава і ракі Біі ля сёлаў Кібязеня і Пыжы.
Хімічны склад
У надземнай частцы выяўленыя алкалоіды, флаваноіды (гліказіды, кемпферол), антацыяны, вітаміны. На Алтаі Lathyrus vernus змяшчае 23,4 мг% каратыну.
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне
Дае меданосным пчолам шмат нектару і пылка-абножкі [3].
У медыцыне
Шырока ўжывалася ў народнай медыцыне Старажытнай Русі.
М. І. Аненкаў у «Батанічным слоўніку», выдадзеным у 1878 годзе, адзначаў:
Имѣтъ растворяющее дѣствіе и употр. отъ внутренняго разстройства, отъ боли сердца, отъ ранъ (Кіевск.), ногтоѣды (УФ.). Стручья ѣдятъ отъ зубной боли (Вор.)[4]
У сучаснай народнай медыцыне лічыцца, што трава валодае сардэчна-сасудзістым, абязбольвальным і раназажыўляльным дзеяннем.
У Заходняй Сібіры і на Алтаі адвар здробненай сухой травы п’юць пры захворваннях нервовай сістэмы, пры стэнакардыі. Адвар пладоў са струкамі прымаюць пры зубным болі. Адвар насення п’юць як мачагонны і кровесупыняльны сродак, а таксама пры дыярэі. Настоем травы палошчуць рот і горла пры запаленчых працэсах.
Remove ads
Падвіды

год
Паводле дадзеных GRIN існуюць наступныя падвіды:
- Lathyrus vernus subsp. flaccidus (Ser.) Arcang.
- Lathyrus vernus subsp. vernus
Зноскі
- Паводле The Plant List.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orobus vernus L.
- Абрикосов Х. Н. и др. Чина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 399. Архівавана 7 студзеня 2012.
- Ботанический словарь. Справочная книга для ботаниковъ, сельскихъ хозяевъ, садоводовъ, лѢсоводовъ, фармацевтовъ, врачей, дрогистовъ, путешественниковъ по Россіи и вообще сельскихъ жителей / Составилъ Н. Анненковъ. — СПб.: Типографія Императорской Академіи наукъ, 1878. — С. 286.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads